Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галалёдзіца паралізавала рух трамваяў у Віцебску і тралейбусаў у Гомлі і Магілёве


Трамвай, ілюстрацыйнае фота
Трамвай, ілюстрацыйнае фота

Абледзяненьне рэек і дратоў на некалькі гадзін паралізавала рух трамваяў у Віцебску.

Прыкладна з 11-й гадзіны ў Віцебску нерухома стаяць трамваі. Абледзянеў дрот, з дапамогай якога яны рухаюцца; ламаюцца дрэвы на шляху праезду. У горадзе захоўваецца нестабільнае надвор’е з дажджамі і маразамі, ад якога рух трамваяў і бясьпека пасажыраў пад пагрозай.

Магілёў 29 сьнежня
Магілёў 29 сьнежня

У Магілёве сёньня моцны галалёд. У самім горадзе і рэгіёне абвешчаны найвышэйшы чырвоны ўзровень небясьпекі. Таксама ад ападкаў і перамены тэмпэратуры ў Магілёве ў панядзелак не працавалі тралейбусы. Расчыстка кантактнай лініі раніцай не дала належнага плёну, ад чаго аўтапарк пусьціў па звыклых тралейбусных маршрутах аўтобусы, каб дапамагчы людзям дабрацца да месцаў працы і вучобы.

Магілёў 29 сьнежня
Магілёў 29 сьнежня

У Гомлі таксама тралейбусы ня ходзяць, яны стаяць на вуліцы 8 Сакавіка, Палескай, праспэкце Перамогі, на іншых прыпынках грамадзкага транспарту з прычыны наледзі на кантактнай сетцы.

Магілёў 29 сьнежня
Магілёў 29 сьнежня

На мінулым тыдні адбылося яшчэ адно здарэньне з транспартам. У Менску 24 сьнежня з рэек на скрыжаваньні праспэкту Незалежнасьці з вуліцай Машэрава сышоў трамвай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG