Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею спадзяецца, што чэмпіянат сьвету адбудзецца ў Беларусі


 Рэнэ Фазэль (у цэнтры) з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным (справа)
Рэнэ Фазэль (у цэнтры) з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным (справа)

Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай (IHF) Рэнэ Фазэль выказаўся адносна правядзеньня чэмпіянату сьвету-2021 у Беларусі.

Як нагадвае tribuna.com, турнір павінен прайсьці ў Рызе і Менску з 21 траўня па 6 чэрвеня ў 2021 годзе. Тым часам, дэпутаты Эўрапарлямэнту і ўрад Латвіі лічаць неабходным перанесьці турнір зь Менску ў сувязі з парушэньнямі правоў чалавека.

Tribuna.com цытуе прэзыдэнта Фэдэрацыі Рэнэ Фазэля:

«Мы не дазволім сабе быць закладнікамі палітыкі. Гісторыя вучыць нас, што байкатаваньне спартыўных мерапрыемстваў, такіх як Алімпійскія гульні 1980 году і 1984 году, ніколі не дапамагалі. Спорт для людзей, ён аб’ядноўвае людзей.

У хакею ёсьць традыцыя не падпарадкоўвацца палітыцы і садзейнічаць міжнароднаму ўзаемаразуменьню. Кубак Шпэнглера быў заснаваны ў 1923 годзе для стварэньня ўзаемаразуменьня паміж народамі. І толькі падумайце пра сэрыі сустрэчаў на найвышэйшым узроўні паміж прафэсіяналамі НХЛ і зборнай СССР ў 1972 годзе ці нашыя чэмпіянаты падчас халоднай вайны!

Я не губляю надзеі, што палітычная сытуацыя ў Беларусі нармалізуецца і чэмпіянат сьвету стане магчымым. Не ў маім характары здавацца. Я буду змагацца, пакуль ёсьць цень надзеі.

Ці можа ўвесь турнір прайсьці ў Менску, калі Латвія адмовіцца ўдзельнічаць па палітычных прычынах? У 2014 годзе ў Менску быў выдатны чэмпіянат сьвету з удзелам як 640 тысяч гледачоў. На сёньняшні дзень гэта трэці па колькасьці гледачоў чэмпіянат сьвету па хакеі.

Што будзе, калі каранавірус не дазволіць згуляць з гледачамі? Тады, магчыма, мы правядзем увесь чэмпіянат у Латвіі без гледачоў. Арганізатары гатовыя. Выдаткі ў гэтым выпадку былі б велізарнымі. Але мы адназначна хочам правесьці гэты чэмпіянат сьвету.

Ці можна перанесьці ЧС у Маскву? Не, гэта не варыянт. Калі б мы паехалі ў Расею, адзіным варыянтам быў бы Санкт-Пецярбург», — сказаў прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай Рэнэ Фазэль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG