Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актора Аляксея Сапрыкіна арыштавалі на 15 дзён за ўдзел у маршы пратэсту


Аляксей Сапрыкін
Аляксей Сапрыкін

Аляксея Сапрыкіна затрымалі 6 сьнежня.

Ён апынуўся ў турме на Акрэсьціна падчас разгонаў мірных шэсьцяў у Менску і рэгіёнах Беларусі, дзе людзі выйшлі на маршы пратэсту супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту пад агульнай назвай «Марш волі». 9 сьнежня, як паведамляе тэлеграм-канал «BY_culture», яму прысудзілі 15 содняў арышту, трое зь якіх ён ужо адбыў.

У адзін дзень з Сапрыкіным сярод затрыманых апынуліся музыка Ўладзь Лянкевіч (15 дзён арышту), хірург Менскай абласной дзіцячай бальніцы Артур Ермаркевіч (30 базавых велічыняў штрафу, гэта 810 рублёў), намесьнік дэкана факультэта факультэта інфармацыйных камунікацый БДТУ Раман Азарчык (таксама 810 рублёў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG