Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адключэньне Беларусі ад SWIFT — зброя Суднага дня


Якія наступствы можа мець адключэньне беларускіх банкаў ад сыстэмы банкаўскіх разьлікаў SWIFT? На каго скіруецца абурэньне беларусаў — на ўлады, якія да гэтага давялі, ці на тых, хто адключыў? Пра што сьведчаць вынікі апытаньня на плятформе «Голос» аб стаўленьні да адключэньня SWIFT?

На гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце спрачаюцца і разважаюць Анатоль Котаў, былы дыплямат, адказны ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве (НАК) за замежную палітыку і гандаль, і палітоляг Аляксандар Уласкін.

Котаў

  • Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва (НАК) падтрымала апытаньне на плятформе «Голос» аб мэтазгоднасьці адключэньня Беларусі ад SWIFT.
  • У НАК няма ілюзіяў наконт гэтай меры, ня мы выступалі ініцыятарамі адключэньня Беларусі ад SWIFT.
  • Гэта вельмі складаная працэдура, выключэньне банкаў Беларусі са SWIFT зойме ў самым лепшым выпадку некалькі месяцаў.
  • Большасьць беларускіх банкаў ужо падключаная да расейскага аналягу гэтай міжбанкаўскай сыстэмы — СПФС.
  • Ёсьць прэцэдэнты такіх адключэньняў — гэта асобныя банкі Ірану і ўся банкаўская сыстэма КНДР.
  • Ідзе «забіваньне» беларускай гаспадаркі праз дзейны рэжым. Яна можа абрынуцца раней, чым мы дачакаемся адключэньня SWIFT.
  • Паводле ацэнак эканамічнага дарадніка Ціханоўскай Алеся Аляхновіча, у беларускай эканомікі ёсьць рэсурсаў ня больш на 4-6 месяцаў, калі ня будзе вонкавага сілкаваньня.
  • У кастрычніку ніхто ня верыў, што Міжнародны алімпійскі камітэт можа ўвесьці санкцыі супраць Нацыянальнага алімпійскага камітэту, гаварылася, што гэта складаная працэдура і прэцэдэнтаў не было.
  • Але ўчора рашэньне было прынятае.
  • Многія кпілі з маруднай працэдуры прыняцьця санкцыяў у ЭЗ. Але ізноў жа ўчора быў прыняты эўрапейскі аналяг «акту Магніцкага».
  • Я б раіў ставіцца да адключэньня Беларусі ад SWIFT як да зброі Суднага дня, якую лепш не чапаць. Але беларускія ўлады мусяць ведаць, што яна ёсьць.
  • У межах эўрапейскага «акту Магніцкага» могуць быць уведзеныя санкцыі на экспарт беларускіх калійных угнаеньняў.

Уласкін

  • Многія прадстаўнікі бізнэс-супольнасьці Беларусі казалі, што адключэньне Беларусі ад SWIFT, нават калі яго рэалізаваць, — гэта будзе страляніна з гарматаў па вераб’ях.
  • Адключэньне пэўных іранскіх банкаў ад SWIFT не прывяло да зьменаў ва ўнутранай і замежнай палітыцы Тэгерану.
  • Пры адключэньні SWIFT узьнікнуць праблемы з крытычным імпартам, прынамсі тых лекаў, якія не прадукуюцца ў Беларусі, хімікатаў, патрэбных для ачысткі вады.
  • Ці гатовыя мы да таго, што ў выніку адключэньня SWIFT мы пазбавімся доступу да чыстай пітной вады?
  • Улады заявяць, што ва ўсіх праблемах вінаватыя тыя, хто адключыў SWIFT.
  • Я мяркую, што магчымасьць адключэньня SWIFT выкарыстоўваецца цяпер як інструмэнт інфармацыйнага, а не эканамічнага ціску.
  • Расейская сыстэма СПФС стваралася на піку размоваў пра тое, што Расею могуць адключыць ад SWIFT.
  • У выпадку адключэньня Беларусі ад SWIFT можа скласьціся такая самая сытуацыя, як у Крыме, наша банкаўская сыстэма стане філіялам расейскай.
  • Шмат малых і сярэдніх бізнэсаў пры адключэньні Беларусі ад SWIFT могуць проста не дажыць да зьмены палітыкі.
  • На «Голосе» галасавалі пераважна тыя, хто супраць улады. Але нават сярод іх траціна — супраць адключэньня SWIFT. У больш шырокай выбарцы праціўнікаў гэтага кроку было б яшчэ больш.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG