Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ двух топ-атлетаў выгналі са зборнай Беларусі за палітычныя погляды


Артур Удрыс (у майцы з нумарам 23) падчас маршу 20 верасьня
Артур Удрыс (у майцы з нумарам 23) падчас маршу 20 верасьня

Валейбаліст Артур Удрыс і срэбны прызэр чэмпіянату Эўропы па грэка-рымскім дужаньні Мікіта Клімовіч будуць звольненыя зь дзяржаўных арганізацый за палітычную пазыцыю, паведамляе «Трыбуна».

Абодва спартоўцы — лідэры нацыянальных камандаў у сваіх відах спорту.

Артур Удрыс — дыяганальны зборнай Беларусі па валейболе, гулец асноўнага складу са шматгадовым міжнародным досьведам. РЦАП па гульнявых відах спорту не працягвае зь ім кантракт, які дзейнічае да 31 сьнежня. Цяпер Удрыс выступае за францускі «Тур», які лідзіруе ў чэмпіянаце Францыі. Летась гуляў у Польшчы. Раней Удрыс сам адмовіўся выступаць за зборную Беларусі да пары, пакуль у краіне ня зьменіцца палітычная сытуацыя. Выступаць за зборную адмовіліся і ягоныя партнэры Вячаслаў Шмат, Андрэй Радзюк і Сяргей Антановіч.

Не працягваюць кантракт і ўдзельніку зборнай Беларусі па грэка-рымскім дужаньні, срэбнаму прызэру чэмпіянату Эўропы Мікіту Клімовічу. Яму прапаноўвалі памяняць сваю пазыцыю, аднак спартовец адмовіўся гэта рабіць. У выніку Клімовічу паведамілі, што кантракт, які заканчваецца ў канцы году, не падоўжаць. Раней ён, як і Удрыс, падпісваў ліст з патрабаваньнем новых прэзыдэнцкіх выбараў і супраць гвалту.

31 сьнежня за палітычную пазыцыю будуць звольненыя таксама старшы трэнэр зборнай Беларусі па фэхтаваньні Аляксандар Нікалайчук і трэнэр РЦАП па лёгкай атлетыцы Ігар Жаваранак.

Раней з гэтай жа прычыны не працягнулі кантракты лідэрам зборнай Беларусі па пляжным футболе, фактычна распусьціўшы паўкаманды. Пра адмову выступаць за зборную Беларусі да сыходу Лукашэнкі заявіў нападнік расейскага ЦСКА Ільля Шкурын.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG