Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога сьледчага Юшкевіча, стваральніка праекту bychange.me перавялі ў турму на Валадарскага


СІЗА № 1 на вуліцу Валадарскага ў Менску.
СІЗА № 1 на вуліцу Валадарскага ў Менску.

Затрыманага былога сьледчага СК Беларусі, ініцыятара праекту дапамогі звольненым сілавікам bychange.me Яўгена Юшкевіча этапавалі ў СІЗА № 1 на вуліцу Валадарскага ў Менску.

«Можна ўжо пісаць лісты. Юшкевіч Яўген Міхайлавіч, 220050, горад Менск, вуліца Валадарскага, 2, сьледчы ізалятар № 1», – паведаміла ягоная адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна.

Яўгена Юшкевіча затрымалі 24 лістапада каля 22:00, у сваёй кватэры ў Менску, дзе таксама прайшоў ператрус. Ён заяўляецца падазраваным паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Яму выбралі меру стрыманьня ў выглядзе арышту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG