Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч перавялі ў СІЗА на Валадарскага. Лісты ёй амаль не даходзяць


Арыштаваныя журналісткі Кацярына Андрэева, Дар'я Чульцова, Кацярына Барысевіч.
Арыштаваныя журналісткі Кацярына Андрэева, Дар'я Чульцова, Кацярына Барысевіч.

Другі фігурант – лекар-анэстэзіёляг Арцём Сарокін. З адвакатаў журналіста ўзялі падпіску аб невыдаваньні. Справа па факце забойства Рамана Бандарэнкі не заведзеная.


Восьмыя суткі журналістка Кацярына Барысевіч знаходзіцца пад вартай у сьледчым ізалятары. Амаль тыдзень была яна ў СІЗА КДБ, цяпер яна ў сьпісах СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску, паведамляе Tut.by.

Кацярына паведамляе ў лістах, што стараецца трымацца. Яна атрымала ад родных першую перадачу з адзеньнем і прадуктамі. Вядома, што многія ёй пішуць, але пакуль лісты ёй амаль не даходзяць.

Вечарам 19 лістапада Кацярыну Барысевіч затрымалі супрацоўнікі ў цывільным і ў масках, якія пасьля ператрусу ў кватэры павезьлі яе ў невядомым кірунку. Крыху пазьней Кацярына паведаміла, што яна ў СІЗА КДБ, 20 лістапада адбыўся першы допыт.

Генпракуратура завяла крымінальную справу па факце выдаваньня лячэбнай тайны, якое пацягнула цяжкія наступствы (ч. 3 арт. 178 КК). Гаворка ідзе пра стан загінулага Рамана Бандарэнка, Кацярына была аўтаркай артыкулу, дзе паказвалася, што ў яго крыві не было алькаголю.

Другі фігурант – лекар-анэстэзіёляг Арцём Сарокін. З адвакатаў журналіста ўзялі падпіску пра невыдаваньне. Справа па факце забойства Рамана Бандарэнкі не заведзеная.

Амаль тыдзень Кацярына знаходзілася ў сьледчым ізалятары КДБ, аднак нядаўна яна зьявілася ў сьпісах СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Днямі родныя і калегі журналіста атрымалі першыя лісты ад яе, самой Кацярыне перадалі пакуль толькі адзін ліст. З чым гэта зьвязана, пакуль невядома, дзясяткі людзей ужо адправілі ёй лісты. Па законе, лісты і тэлеграмы перадаюцца супрацоўнікамі сьледчага ізалятара не пазьней чым у трохдзённы тэрмiн з дня паступленьня, за выключэньнем сьвяточных і выхадных дзён.

29 лістапада мінае 10 дзён з моманту затрыманьня Кацярыны. Да гэтага тэрміну ёй павінны прад'яўвіць абвінавачаньне (у прысутнасьці абаронцы) і прыняць рашэньне аб меры стрыманьня.

У сьледчым ізалятары ў Жодзіне знаходзяцца пад сьледзтвам журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дарʼя Чульцова, супраць якіх завялі крымінальную справу аб удзеле ў масавых беспарадках. Яны вялі жывы эфір з разгону акцыі памяці забітага Рамана Бандарэнкі на «плошчы Перамен».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG