Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На тэрыторыі вайсковай часткі ў Баранавічах выбух, ёсьць пацярпелы

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Здарэньне адбылося днём 9 лістапада, паведамляе мясцовае выданьне Intex-press.by.

«Сёньня ў 11:37 у МНС паступіла паведамленьне пра ўспышку газапаветранай сумесі без наступнага гарэньня на тэрыторыі в/ч 55435 у горадзе Баранавічы Берасьцейскай вобласьці па вул. Фралянкова, 2. У выніку ўспышкі траўмаваны работнік ТАА „ЭкоПромОйл“, які выконваў рамонт рэзэрвуара. Ён шпіталізаваны», — паведаміў у Фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік МНС Беларусі Віталь Навіцкі.

Раней у рэдакцыю Intex-press.by зьвярнуўся чытач, які расказаў, што прыкладна ў 14.20 «нешта выбухнула на нафтабазе, сваякі ня могуць датэлефанавацца да некаторых людзей, кагосьці павезьлі з апёкамі».

Інфармацыю аб пацярпелых Intex-press пацьвердзілі на Баранавіцкай станцыі хуткай і неадкладнай мэдычнай дапамогі:

«Карэта хуткай дапамогі забрала аднаго чалавека з траўмай галавы і апёкамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG