Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 114 гадоў «Нашай Ніве»


Падзеі 10 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дзень у гісторыі

1906 — у Вільні пачала выходзіць «Наша Ніва», найстарэйшая газэта на беларускай мове. Выходзіла з 1906 па 1915 год і ў 1920 годзе. Адноўленая ў 1991 годзе. Цяпер — адно з самых папулярных інтэрнэт-выданьняў на беларускай мове.

1920 — аддзелы Станіслава Булак-Балаховіча занялі Мазыр.

Станіслаў Булак-Балаховіч
Станіслаў Булак-Балаховіч

1974 — адбыўся пуск першага тралейбуса ў Горадні.

1980 — у Польшчы афіцыйна зарэгістраваная «Салідарнасьць» — першы незалежны прафсаюз у краінах сацыялістычнага блёку.

Лідэр "Салідарнасьці" Лех Валэнса, выступае перад страйкоўцамі, Гданьск, 1980
Лідэр "Салідарнасьці" Лех Валэнса, выступае перад страйкоўцамі, Гданьск, 1980

У гэты дзень нарадзіліся

1483 — Марцін Лютэр, нямецкі рэфарматар царквы.

Марцін Лютэр спальвае папскую буллу, гравюра на дрэве, 1557
Марцін Лютэр спальвае папскую буллу, гравюра на дрэве, 1557

1749 — Мацей Радзівіл, драматург, кампазытар, аўтар лібрэта апэрэтаў.

1759 — Фрыдрых Шылер, нямецкі паэт і драматург.

1801 — Уладзімір Даль, расейскі навуковец і пісьменьнік, лексыкограф.

1910 — Зьмітрок Астапенка, беларускі паэт і празаік.

1919 — Міхаіл Калашнікаў, расейскі канструктар зброі.

аўтамат Калашнікава
аўтамат Калашнікава

1921 — Віктар Роўда, беларускі харавы дырыжор і пэдагог.

У памяці

1891 — Арцюр Рэмбо, францускі паэт.

1942 — Сымон Баранавых, беларускі пісьменьнік.

1982 — Леанід Брэжнеў, генэральны сакратар ЦК КПСС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG