Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што Байдэн гаварыў пра Беларусь, Лукашэнку і Ціханоўскую

абноўлена

biden kep a kvíz végére
biden kep a kvíz végére

Джо Байдэн, які набраў дастаткова галасоў, каб стаць прэзыдэнтам ЗША, неаднаразова выказваўся пра сытуацыю ў Беларусі.

«Рэжым Лукашэнкі адказаў кулямі, сьвятлашумавымі гранатамі, масавымі затрыманьнямі і катаваньнямі» (28.10.2020)

«Больш як два месяцы народ Беларусі мірна пратэстуе, патрабуючы пакласьці канец жорсткай дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі. Рэжым Лукашэнкі адказаў кулямі, сьвятлашумавымі гранатамі, масавымі затрыманьнямі і катаваньнямі», — адзначаецца ў ягонай заяве на перадвыбарчым сайце.

Паводле Байдэна, нягледзячы на рэпрэсіі, рабочыя па ўсёй Беларусі пачалі нацыянальны страйк, каб прымусіць Лукашэнку адмовіцца ад улады.

«Хоць прэзыдэнт Трамп адмаўляецца выступаць ад іх імя, я працягваю быць з народам Беларусі і падтрымліваю яго дэмакратычныя памкненьні. Я таксама асуджаю абуральныя парушэньні правоў чалавека, якія зьдзяйсьняюцца рэжымам Лукашэнкі», — падкрэсьліў ён.

У выпадку перамогі на выбарах Байдэн, паводле яго, мае намер разам з эўрапейскімі партнэрамі і саюзьнікамі распрацаваць плян эканамічнай падтрымкі «сапраўды сувэрэннай, дэмакратычнай Беларусі».

«Да таго часу я працягну далучацца да заклікаў Сьвятланы Ціханоўскай і народу Беларусі мірна перадаць уладу, вызваліць усіх палітвязьняў, правесьці свабодныя і справядлівыя выбары, каб беларускі народ нарэшце змог рэалізаваць свае дэмакратычныя правы, за якія ён так многім ахвяраваў», — запэўніў Джо Байдэн.

«Калі прэзыдэнт хаваецца ў страху ад уласных грамадзян» (26.09.2020)

«Калі прэзыдэнт хаваецца ў страху ад уласных грамадзян, адмаўляючыся прыняць волю народу, гэта прыкмета слабога, незаконнага самаўладцы, а ня моцнага лідэра», — сказаў Байдэн у заяве для Reuters пра Аляксандра Лукашэнку, якога назваў і «дыктатарам».

У заяве Байдэн паабяцаў, што ў выпадку абраньня прэзыдэнтам будзе «абараняць дэмакратычныя каштоўнасьці і выступаць разам з тымі, хто іх падзяляе», але не ўдакладніў, якія менавіта захады ягоная адміністрацыя прыме ў дачыненьні да Беларусі.

«Усё гэта — ня дзеяньні палітычнага лідэра, упэўненага ў сумленнай перамозе на выбарах» (12.08.2020)

«Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, азмрочаных фальсыфікацыямі, грамадзян, якія мірна пратэставалі, з патрабаваньнем дакладнага падліку галасоў, сустракаюць паліцыянты са сьвятлашумавымі гранатамі, сьлезацечным газам і гумовымі кулямі, — заявіў кандыдат у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн. — Рэжым Лукашэнкі абмежаваў доступ у інтэрнэт, арыштоўвае пратэстоўцаў і незалежных журналістаў і спрабуе прымусіць замаўчаць незалежных назіральнікаў. Усё гэта — ня дзеяньні палітычнага лідэра, упэўненага ў сумленнай перамозе на выбарах. Але дзякуючы адважным грамадзянам — журналістам, актывістам і звычайным людзям, якія дакумэнтавалі гэтыя экстраардынарныя падзеі, — мы ведаем праўду пра атакі на дэмакратыю, якія зьдзяйсьняюцца рэжымам Лукашэнкі сёньня».

«Злучаныя Штаты павінны падтрымліваць заклік Сьвятланы Ціханоўскай да сумленных выбараў» (9.08.2020)

«Адважныя грамадзяне Беларусі дэманструюць, што іх галасы ня будуць заглушаныя ні тэрорам, ні катаваньнямі, — напісаў Байдэн у Twitter. — Злучаныя Штаты павінны падтрымліваць заклік Сьвятланы Ціханоўскай да сумленных выбараў. Расеі трэба казаць, каб яна ня ўмешвалася — гаворка ідзе не аб геапалітыцы, а аб праве выбіраць сваіх лідэраў».

Быў занепакоены ядзернай бясьпекай з прычыны будаўніцтва Астравецкай АЭС (23.08.2016)

Абмяркоўваў з прэзыдэнтамі краінаў Балтыі ядзерную бясьпеку рэгіёну ў кантэксьце будаўніцтва АЭС у Беларусі. Паводле тагачаснай прэзыдэнткі Літвы Грыбаўскайце, «гаварылі пра гэта, таму што ЗША — адна з краін, якая можа аказваць уплыў і на міжнародныя арганізацыі, асабліва калі гаворка ідзе аб пытаньнях ядзернай бясьпекі, у тым ліку такіх станцый, як Астравец (БелАЭС)».

Паабяцаў Саньнікаву прынцыповую пазыцыю па Беларусі (28.10.2013)

«Бяз гальштукаў абмеркавалі Беларусь зь віцэ-прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам і сэнатарам Маккейнам», — напісаў у сваім блогу ў Facebook былы кандыдат на прэзыдэнта і палітвязень Андрэй Саньнікаў. Паводле Саньнікава, абодва палітыкі прасілі перадаць сваю падтрымку беларускаму народу.

На форуме ў амэрыканскім горадзе Сэдона (штат Арызона) «Як мы можам эфэктыўна падтрымаць свабоду і дэмакратыю?» Джо Байдэн адзначыў, што «ЗША падтрымліваюць змагароў за свабоду ў Беларусі і займаюць у дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі прынцыповую пазыцыю. Ніякага прагрэсу ў Беларусі ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека не адзначана, наадварот, сытуацыя толькі пагоршылася. Таму пазыцыя ЗША застаецца нязьменнай».

Заклікаў да вызваленьня палітвязьняў у Беларусі (11.03.2011)

Падчас візыту ў Малдову Байдэн скрытыкаваў Беларусь за парушэньне правоў чалавека: «Мы асуджаем беларускі ўрад. Эўрапейскі Зьвяз увёў санкцыі супраць гэтага ўраду. Мы заклікаем да неадкладнага вызваленьня ўсіх палітзьняволеных».

Джо Байдэн перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:10 0:00

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG