Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка абвясьціў пра стварэньне Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва. Хто туды ўвайшоў


Павал Латушка
Павал Латушка

Былы міністар культуры і дыплямат Павал Латушка расказаў пра стварэньне новага органу, які мае стаць «інстытутам дапамогі Каардынацыйнай Радзе». Абвешчаны і склад Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва.

Галоўная задача НАК — вырашэньне задач, якія стаяць перад краінай пасьля сыходу экс-прэзыдэнта, пакуль не адбудуцца новыя выбары і ўлада не пяройдзе да новага ўраду.

Каардынацыйная рада, паводле Паўла Латушкі, працягвае сваю працу, і яе мэта застаецца ранейшай — правядзеньне перамоў. НАК, у сваю чаргу, будзе органам, які забясьпечвае дасягненьне гэтых мэтаў — пачатку перамоваў і стабільнасьці ў краіне ў момант пераходу ўлады да дэмакратычных сілаў.

На сайце Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва пералічаныя шырэйшыя мэты органу.

«Гэта не паралельны ўрад, не супрацьвага КР. Гэта інстытут, які будзе аказваць спрыяньне КР, каб тая магла распачаць перамовы», — сказаў на прэс-канфэрэнцыі Павал Латушка, які і ўзначаліў Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва. Паводле яго, НАК супрацоўнічае са штабам Сьвятланы Ціханоўскай.

Хто ўвайшоў у склад НАК

  • Адказным за зьнешнюю палітыку і гандаль стаў Анатоль Котаў, былы чыноўнік Адміністрацыі прэзыдэнта.
  • За пытаньні юстыцыі ў НАК будзе адказваць адвакат Міхаіл Кірылюк.
  • Бізнэсовец Вадзім Пракоп’еў стаў адказным у пытаньнях бясьпекі, МУС і Мінабароны.
  • Алімпійская прызэрка Аляксандра Герасіменя будзе адказваць за спорт і моладзевую палітыку.
  • За культуру і нацыянальную спадчыну адказвае опэрная сьпявачка Маргарыта Ляўчук.
  • Адказным за рэгіянальнае разьвіцьцё стаў кіраўнік руху «За свабоду» Юры Губарэвіч.
  • Адказваць за сувязі з КР і штабам Сьвятланы Ціханоўскай стала Вольга Кавалькова.
  • Каррдынатар НАК — Алена Жываглод.

На шэраг пасадаў на сайце НАК адкрытыя вакансіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG