Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 150-ы дзень народзінаў Івана Буніна


Іван Бунін
Іван Бунін

Падзеі 22 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

22 кастрычніка 1870 году нарадзіўся Іван Бунін, расейскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі ў літаратуры. Род Буніных паходзіць ад Сымона Бунікоўскага, беларускага шляхціца, які ў XV стагодзьдзі трапіў у маскоўскі палон і застаўся ў Расеі. Там той род атрымаў мянушку Буніных. Сам Іван Бунін, аўтар твораў, што сталі сусьветнай клясыкаю — «Сухадол», «Антонаўкі», «Цёмныя прысады» ды аўтабіяграфічнага раману «Жыцьцё Арсеньнева», — памёр на эміграцыі ў 1953 годзе.

Таксама ў гэты дзень

1721 — Расея аб’яўленая імпэрыяй, Пётр І стаў імпэратарам.

1941 — створаная Беларуская народная самапомач — дабрачынная арганізацыя ў акупаванай немцамі Беларусі. БНС зьбірала ахвяраваньні, матэрыяльна дапамагала людзям, плянавала стварыць аўтаномны беларускі ўрад з сваім незалежным ад немцаў войскам.

1947 — Індыя і Пакістан пачалі вайну за Кашмір.

1962 — прэзыдэнт ЗША Джон Кэнэдзі заявіў, што СССР пабудаваў ракетную базу на Кубе, і ўвёў марскую блякаду востраву.

1975 — у Менску заснавалі піўзавод «Крыніца».

1988 — у Вільні пачаўся ўстаноўчы зьезд Літоўскага руху за перабудову («Саюдзіс»).

У гэты дзень нарадзіліся

1811 — Фэрэнц Ліст, вугорскі кампазытар і піяніст.

1844 — Сара Бэрнар, француская актрыса.

1919 — Раіса Жук-Грышкевіч, актыўная дзяячка беларускай эміграцыі.

1922 — Леў Яшын, савецкі футбаліст.

1933 — Ігар Дабралюбаў, беларускі рэжысэр і сцэнарыст. Аўтар фільмаў «Па сакрэту ўсяму сьвету», «Расклад на пасьлязаўтра», «Дзіўныя прыгоды Дзяніса Караблёва», «Белыя росы» ды іншых.

У памяці

1883 — Майн Рыд, ірляндзкі і амэрыканскі пісьменьнік.

1937 — расстраляны НКВД Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік. Найбольш вядомыя ягоныя аповесьці — «Ні госьць, ні гаспадар» і «Нядоля Заблоцкіх». Застаўся пасьля Калюгі і недапісаны раман «Пустадомкі». Арыштавалі пісьменьніка ў 1933-м, калі яму было ўсяго 24 гады, і больш на свабоду ён ня выйшаў.

2010 — Павал Лойка, беларускі гісторык.

2018 — Фёдар Клімчук, спэцыяліст па гісторыі й дыялекталёгіі Палесься. Ён працаваў у Інстытуце мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук. Клімчук — аўтар больш чым 200 працаў у галіне дыялекталёгіі, лінгвагеаграфіі, лексыкаграфіі, славістыкі, фальклёру, этнагенэзу, сацыялінгвістыкі, тапаніміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG