Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўропы заклікала ўлады Беларусі спыніць гвалт і пачаць дыялёг


13 кастрычніка Рада Эўропы выступіла з заявай адносна сытуацыі ў Беларусі.

«Падзеі, якія разгортваюцца ў Беларусі пасьля правядзеньня 9 жніўня прэзыдэнцкіх выбараў, і рэпрэсіўныя меры, ужытыя ўладамі і праваахоўнымі органамі, па-ранейшаму выклікаюць вялікі непакой.

Свабода сходаў і свабода выяўленьня думак ёсьць асноўнымі эўрапейскімі каштоўнасьцямі, якія неабходна выконваць. Гвалт супраць мірных дэманстрантаў недапушчальны.

Мы самым рашучым чынам асуджаем любое далейшае ўжываньне гвалту ў Беларусі, у тым ліку несувымернае выкарыстаньне сілы ўладамі супраць удзельнікаў пратэсту, пра што нядаўна паведамлялася.

Мы, у прыватнасьці, заклікаем да няўхільнага выкананьня правоў журналістаў.

Масавыя арышты мірных удзельнікаў пратэстаў і шматлікія выпадкі жорсткага абыходжаньня зь імі недапушчальныя на нашым кантынэнце. Мы рашуча пацьвярджаем сваю пазыцыю: што ўсе затрыманыя павінны быць вызвалены і што ў мэтах правядзеньня такой доўгачаканай усімі жыхарамі краіны канстытуцыйнай рэформы неабходна пачаць сапраўдны паважлівы дыялёг з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці.

Перамовы наконт выхаду з крызісу і правядзеньня канструктыўных рэформаў немагчыма весьці выключна з праўрадавымі сіламі. Яны ня будуць пасьпяховымі, калі ў іх ня будуць удзельнічаць усе бакі, уключна з тымі, хто ў апазыцыі да ўладаў.

Рада Эўропы гатовая дапамагчы Беларусі на шляху да правядзеньня сапраўдных рэформаў».

Гэтую заяву зрабілі намесьнік міністра замежных спраў Грэцыі і старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы Мільтыядыс Варвіцыётыс , старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рык Дэмс і генэральны сакратар Рады Эўропы Марыя Пэйчынавіч-Бурыч.

У Раду Эўропы ўваходзяць 47 дзяржаваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG