Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні журналістаў 11 кастрычніка. СЬПІС


11 кастрычніка ў Беларусі былі затрыманыя ня менш за 40 журналістаў. Сілавікі затрымлівалі некаторых журналістаў яшчэ да таго, як пратэстоўцы сабраліся на вуліцах.

Сярод затрыманых нямала журналістаў расейскіх СМІ. Праблему затрыманьня прадстаўнікоў СМІ, у тым ліку расейскіх, на акцыях пратэсту ў Беларусі разгледзіць камісія расейскай Рады па правах чалавека па свабодзе інфармацыі і правах журналістаў. Пра гэта паведаміў старшыня камісіі Павал Гусеў.

Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) падае сьпіс затрыманых журналістаў, які яшчэ папаўняецца.

Менск

  • Натальля Фядосенка (ТАСС) — затрымлівалі двойчы, вызвалілі без пратаколу
  • Гаўрыіл Грыгораў (ТАСС) — затрымлівалі двойчы, вызвалілі без пратаколу
  • Валерый Сьцепчанкаў (ТАСС) — затрымлівалі двойчы, вызвалілі без пратаколу
  • Сяргей Сацюк (БелаПАН)
  • Тацьцяна Каравянкова (БелаПАН)
  • Алена Талкачова (БелаПАН)
  • Юрый Шамшур (ТАСС)
  • Дзьмітры Дзьмітрыеў («Новы Час»)
  • Наста Бойка («Белорусы и рынок»)
  • Аляксей Івашкевіч («Белорусы и рынок»)
  • Зьміцер Міцкевіч («Белсат»)
  • Святаслаў Зоркі («Комсомольская правда в Беларуси») — вызвалілі празь некаторы час без пратаколу
  • Алеся Добыш («Комсомольская правда в Беларуси») — вызвалілі празь некаторы час без пратаколу
  • Аляксандар Ружачка (Onliner.by)
  • Аляксандар Уладыка (Onliner.by)
  • Аляксей Носаў (Onliner.by)
  • Ірэна Кацяловіч («Наша Ніва»)
  • Надзея Бужан («Наша Ніва»)
  • Ягор Марціновіч («Наша Ніва»)
  • Віктар Талочка («Спутник) — вызвалілі празь некаторы час без пратаколу
  • Ганна Калтыгіна (Tut.by) — вызвалілі празь некаторы час без пратаколу
  • Раміль Насыбулін (БелТА) — вызвалілі празь некаторы час без пратаколу
  • Андрэй Пакумейка (БелТА) — вызвалілі празь некаторы час без пратаколу
  • Аксана Манчук (БелТА) — вызвалілі празь некаторы час без пратаколу
  • Сяргей Папоў («РИА Новости») — вызвалілі празь некаторы час без пратаколу

Горадня

  • Вольга Камягіна (TUT.BY и «Народная Воля») — вызвалілі празь некаторы час без пратаколу
  • Марына Харэвіч (БелаПАН) — вызвалілі празь некаторы час без пратаколу
  • Сяргей Людкевіч (БелаПАН) — вызвалілі празь некаторы час без пратаколу
  • Дар’я Сьпявак (Onliner.by) — вызвалілі празь некаторы час без пратаколу
  • Алена Кавальчук (hrodna.life) — вызвалілі пасьля 5 гадзінаў утрыманьня ў РУУСе. Пратаколы па 22.9 і 23.34 КаАП. Забралі фотаапарат і тэлефон.

Віцебск

  • Зьміцер Казакевіч («Белсат»)
  • Вячаслаў Лазараў («Белсат»).
  • Тацьцяна Матвеева (Tut.by, БелаПАН) — вызвалілі празь некаторы час без пратаколу
  • Алесь Пілецкі (Tut.by, «Народная воля») — вызвалілі празь некаторы час без пратаколу
  • Сяргей Серабро («Народныя навіны Віцебска») — вызвалілі празь некаторы час без пратаколу

Магілёў

  • Алесь Асіпцоў (БелаПАН) — вызвалілі праз некаторы час без пратаколу
  • Анжаліка Зайцава (TUT.BY і «Народная воля»)

Гомель

  • Алена Германовіч (БелаПАН) — вызвалілі празь некаторы час без пратаколу
  • Алена Бычкова (Tut.by і «Народная воля») — вызвалілі празь некаторы час без пратаколу
  • Павел Міцкевіч («Комсомольская правда в Беларуси») — вызвалілі празь некаторы час без пратаколу

Берасьце

  • Мілана Харытонава, («Белсат»)
  • Алесь Ляўчук, («Белсат»)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG