Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Волкер: Калі ЗША будуць надта ціснуць на Беларусь, Пуцін можа яе паглынуць


Курт Волкер
Курт Волкер

Дылемы амэрыканскай палітыкі адносна Беларусі ў інтэрвію «Голасу Амэрыкі» пракамэнтавалі экспэрты — Курт Волкер, былы адмысловы прадстаўнік ЗША па Ўкраіне, і Эндру Вайс, віцэ-прэзыдэнт Фонду Карнэгі.

Курт Волкер, былы адмысловы прадстаўнік ЗША па Ўкраіне:

— Існуе перасьцярога, што Пуцін мае ўсе рэсурсы, каб паглынуць Беларусь, пакінуўшы толькі яе назву. Калі ЗША будуць надта ціснуць на Беларусь, гэта дасьць Пуціну «зялёнае сьвятло», каб паглынуць Беларусь. Я разумею мэтазгоднасьць санкцыяў з прычыны гвалту, які быў ужыты супраць дэманстрантаў, злоўжываньня ўладай, сфальсыфікаваных выбараў. Але калі мы пойдзем да канца ў беларускім пытаньні, гэта дасьць Расеі больш падставаў для адказу. Калі ж мы здолеем стварыць прастору для правядзеньня будучых выбараў, мы зможам даць беларусам новы шанец. Калі гэтыя спробы спасьцігне няўдача, мы атрымаем рэпрэсіўную краіну, якую падтрымлівае Расея.

Эндру Вайс, віцэ-прэзыдэнт Фонду Карнэгі:

— Было б добра, калі б расейскі ўрад аб’яднаў свае высілкі з ЗША і Эўропай, каб заявіць, што ў Беларусі няма месца гвалту і што павінен быць дыялёг. Размова ідзе пра ўлады, якія страцілі давер свайго народу. ЗША тут адыгрываюць другасную ролю. Тое ж тычыцца і Эўропы. Народ Беларусі цяпер у тупіку, калі паміж ім і рэжымам, які пакуль што трывалы, ідзе сапраўдная барацьба. Мы можам уступіць у небясьпечны пэрыяд тупіку, рэпрэсіяў і грамадзкіх забурэньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG