Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На наступным тыдні Сьвятлана Ціханоўская наведае з рабочым візытам Нямеччыну і Славаччыну


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

У Бэрліне яна сустрэнецца 6 кастрычніка з фэдэральнай канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель і міністрам замежных справаў Гайка Маасам, паведамляе ТГ-канал прэс-службы Ціханоўскай.

Ціханоўская выступіць таксама ў Бундэстагу ў камітэце міжнародных дачыненьняў і камітэце ў справах Эўразьвязу. Яна правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі галоўных нямецкіх партыяў, а таксама сустрэнецца зь беларускай дыяспарай.

У Браціславе Ціханоўская наведае штогадовую міжнародную канфэрэнцыю Globsec Bratislava Forum.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG