Лінкі ўнівэрсальнага доступу

40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. СЬПІС

Саміт Эўрапейскага Зьвязу, Брусэль, 1 кастрычніка 2020 году

Эўрапейскі Зьвяз увёў санкцыі супраць 40 беларускіх чыноўнікаў — кіраўнікоў і старэйшых афіцэраў МУС, КДБ, чальцоў ЦВК, былога генэральнага пракурора.

Высокі прадстаўнік Эўразьвязу ў міжнароднай палітыцы і пытаньнях бясьпекі Жузэп Бурэль назваў гэтае рашэньне адказам на фальшаваньне вынікаў выбараў 9 жніўня і масавыя рэпрэсіі ў Беларусі.

Жузэп Бурэль
Жузэп Бурэль

«Сыгнал падтрымкі Эўразьвязам дэмакратычнага права беларускага народу»

«ЭЗ аднагалосна прыняў санкцыі супраць 40 беларускіх чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі і запалохваньне мірных дэманстрантаў, прадстаўнікоў апазыцыі і журналістаў у выніку прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году, а таксама за фальсыфікацыі падчас выбарчага працэсу.

Гэта моцны сыгнал падтрымкі Эўразьвязам дэмакратычнага права беларускага народу абіраць прэзыдэнта шляхам свабодных і сумленных выбараў, сыгнал пра нашае асуджэньне рэпрэсіяў і гвалту над людзьмі, якія рэалізуюць свае асноўныя правы.

Гэта таксама моцны сыгнал пра тое, што ЭЗ адстойвае свае каштоўнасьці дэмакратыі і правоў чалавека і мы гатовыя абараняць іх ва ўсім сьвеце. Сыстэматычнае парушэньне правоў чалавека і фальсыфікацыя выбараў мае кошт для тых, хто чыніць такое.

Мы спадзяемся, што гэтыя санкцыі заахвоцяць кіраўніцтва Беларусі ўстрымацца ад далейшага гвалту, вызваліць усіх незаконна затрыманых людзей, уключаючы палітычных вязьняў, пачаць расьсьледаваньне ўсіх меркаваных парушэньняў і злоўжываньняў і пачаць сапраўдны і ўсеабдымны дыялёг з апазыцыяй з мэтай пошуку мірнага выхаду зь цяперашняга крызісу.

ЭЗ будзе і надалей уважліва сачыць за разьвіцьцём падзеяў у Беларусі. Сьпіс асобаў, на якіх накладаюцца санкцыі, будзе ўвесь час пераглядацца, і ЭЗ гатовы ўвесьці дадатковыя абмежавальныя захады, калі сытуацыя не палепшыцца».

Хто трапіў пад санкцыі Эўразьвязу

Рашэньне Эўразьвязу апублікаваў сёньня афіцыйны часопіс Зьвязу, яно ўступіла ў дзеяньне пасьля публікацыі. Падаем ніжэй сьпіс чыноўнікоў, якія трапілі пад санкцыі, з пазначэньнем пасадаў і з фармулёўкамі, за што яны трапілі ў санкцыйны сьпіс.

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі

Юры Караеў, міністар унутраных справаў

Рэпрэсіі і запалохваньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў, у прыватнасьці адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, уключаючы катаваньні, а таксама запалохваньне журналістаў і гвалт над імі

Генадзь Казакевіч, першы намесьнік міністра ўнутраных справаў

Рэпрэсіі і запалохваньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў, у прыватнасьці адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, уключаючы катаваньне, а таксама запалохваньне журналістаў і гвалт над імі

Аляксандар Барсукоў, намесьнік міністра ўнутраных справаў

Рэпрэсіі і запалохваньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў, у прыватнасьці адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, уключаючы катаваньне, а таксама запалохваньне журналістаў і гвалт над імі

Сяргей Хаменка, намесьнік міністра ўнутраных справаў

Рэпрэсіі і запалохваньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў, у прыватнасьці адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, уключаючы катаваньне, а таксама запалохваньне журналістаў і гвалт над імі

Юры Назаранка, намесьнік міністра ўнутраных справаў, камандуючы ўнутранымі войскамі

Рэпрэсіі і запалохваньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў, у прыватнасьці адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, уключаючы катаваньне, а таксама запалохваньне журналістаў і гвалт над імі

Хазалбек Атабекаў, намесьнік камандуючага ўнутранымі войскамі

Рэпрэсіі і запалохваньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў, у прыватнасьці адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, уключаючы катаваньне, а таксама запалохваньне журналістаў і гвалт над імі

Аляксандар Быкаў, камандуючы злучэньнем МУС спэцыяльнага прызначэньня (СОБР)

Рэпрэсіі і запалохваньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў, у прыватнасьці адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, уключаючы катаваньні

Аляксандар Шэпелеў, начальнік дэпартамэнту аховы МУС

Рэпрэсіі і запалохваньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў, у прыватнасьці адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, уключаючы катаваньне, а таксама запалохваньне журналістаў і гвалт над імі

Дзьмітры Балаба, камандзір АМАП у Менску

Рэпрэсіі і запалохваньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў, у прыватнасьці адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, уключаючы катаваньне, а таксама запалохваньне журналістаў і гвалт над імі

Iван Кубракоў, начальнік Менскага гарадзкога ўпраўленьня МУС

Рэпрэсіі і запалохваньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў, у прыватнасьці адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, уключаючы катаваньне, а таксама запалохваньне журналістаў і гвалт над імі

Максiм Гамола, начальнік упраўленьня ўнутраных справаў Маскоўскага раёну Менску

Рэпрэсіі і запалохваньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў, у прыватнасьці адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, уключаючы катаваньні

Аляксандр Аляшкевіч, першы намесьнік начальніка ўпраўленьня ўнутраных справаў Маскоўскага раёну Менску, начальнік крымінальнай міліцыі раёну

Рэпрэсіі і запалохваньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў, у прыватнасьці адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, уключаючы катаваньні

Андрэй Галенка, намесьнік начальніка ўпраўленьня ўнутраных справаў Маскоўскага раёну Менску, начальнік аддзелу грамадзкай бясьпекі

Рэпрэсіі і запалохваньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў, у прыватнасьці адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, уключаючы катаваньні

Аляксандар Васільеў, начальнік Гомельскага абласнога ўпраўленьня МУС

Рэпрэсіі і запалохваньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў, у прыватнасьці адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, уключаючы катаваньні

Алег Шулякоўскі, першы намесьнік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўленьня МУС

Рэпрэсіі і запалохваньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў, у прыватнасьці адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, уключаючы катаваньні

Анатоль Васільеў, намесьнік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўленьня МУС, начальнік аддзелу грамадзкай бясьпекі

Рэпрэсіі і запалохваньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў, у прыватнасьці адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, уключаючы катаваньні

Аляксандар Астрэйка, начальнік Берасьцейскага абласнога ўпраўленьня МУС

Рэпрэсіі і запалохваньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў, у прыватнасьці адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, уключаючы катаваньні

Леанід Жураўскі, камандзір АМАП у Віцебску

Рэпрэсіі і запалохваньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў, у прыватнасьці адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, уключаючы катаваньні

Міхаіл Дамарнацкі, камандзір АМАП у Гомлі

Рэпрэсіі і запалохваньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў, у прыватнасьці адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, уключаючы катаваньні

Максім Міхновіч, камандзір АМАП у Берасьці

Рэпрэсіі і запалохваньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў, у прыватнасьці адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, уключаючы катаваньні

Алег Маткін, начальнік дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС

Бесчалавечнае і прыніжальнае для годнасьці абыходжаньне, уключаючы катаваньні, з грамадзянамі, якіх трымалі ў ізалятарах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, жорсткае здушэньне мірных дэманстрацыяў

Іван Сакалоўскі, начальнік ізалятару часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна ў Менску

Бесчалавечнае і прыніжальнае для годнасьці абыходжаньне, уключаючы катаваньні, з грамадзянамі, якіх трымалі ў ізалятарах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, жорсткае здушэньне мірных дэманстрацыяў

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі

Валер Вакульчык, былы старшыня КДБ, сакратар Рады бясьпекі

Рэпрэсіі і запалохваньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў і чальцоў апазыцыі, у прыватнасьці адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, уключаючы катаваньні

Сяргей Церабаў, першы намесьнік старшыні КДБ

Рэпрэсіі і запалохваньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў і чальцоў апазыцыі, у прыватнасьці адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, уключаючы катаваньні

Дзьмітры Равуцкі, намесьнік старшыні КДБ

Рэпрэсіі і запалохваньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў і чальцоў апазыцыі, у прыватнасьці адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, уключаючы катаваньні

Уладзімер Калач, намесьнік старшыні КДБ

Рэпрэсіі і запалохваньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў і чальцоў апазыцыі, у прыватнасьці адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, уключаючы катаваньні

Алег Чарнышоў, намесьнік старшыні КДБ

Рэпрэсіі і запалохваньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў і чальцоў апазыцыі, у прыватнасьці адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, уключаючы катаваньні

Генэральная пракуратура

Аляксандар Канюк, былы генэральны пракурор

Выкарыстаньне крымінальных справаў для дыскваліфікацыі апазыцыйных кандыдатаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, а таксама перасьлед чальцоў Каардынацыйнай рады, створанай апазыцыяй, каб аспрэчыць вынікі выбараў

Цэнтральная выбарчая камісія

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі

Парушэньні правілаў прэзыдэнцкіх выбараў падчас выбараў 2020 году, невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці і празрыстасьці выбараў, фальсыфікацыя вынікаў выбараў, адхіленьне на ўяўных падставах ад выбарчай кампаніі апазыцыйных кандыдатаў, стварэньне абмежаваньняў для назіральнікаў на выбарчых участках, перадузятае фармаваньне выбарчых камісіяў

Вадзім Іпатаў, намесьнік старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі

Парушэньні правілаў прэзыдэнцкіх выбараў падчас выбараў 2020 году, невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці і празрыстасьці выбараў, фальсыфікацыя вынікаў выбараў, адхіленьне на ўяўных падставах ад выбарчай кампаніі апазыцыйных кандыдатаў, стварэньне абмежаваньняў для назіральнікаў на выбарчых участках, перадузятае фармаваньне выбарчых камісіяў

Алена Дмухайла, сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі

Парушэньні правілаў прэзыдэнцкіх выбараў падчас выбараў 2020 году, невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці і празрыстасьці выбараў, фальсыфікацыя вынікаў выбараў, адхіленьне на ўяўных падставах ад выбарчай кампаніі апазыцыйных кандыдатаў, стварэньне абмежаваньняў для назіральнікаў на выбарчых участках, перадузятае фармаваньне выбарчых камісіяў

Андрэй Гуржы, сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі

Парушэньні правілаў прэзыдэнцкіх выбараў падчас выбараў 2020 году, невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці і празрыстасьці выбараў, фальсыфікацыя вынікаў выбараў, адхіленьне на ўяўных падставах ад выбарчай кампаніі апазыцыйных кандыдатаў, стварэньне абмежаваньняў для назіральнікаў на выбарчых участках, перадузятае фармаваньне выбарчых камісіяў

Вольга Дарашэнка, сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі

Парушэньні правілаў прэзыдэнцкіх выбараў падчас выбараў 2020 году, невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці і празрыстасьці выбараў, фальсыфікацыя вынікаў выбараў, адхіленьне на ўяўных падставах ад выбарчай кампаніі апазыцыйных кандыдатаў, стварэньне абмежаваньняў для назіральнікаў на выбарчых участках, перадузятае фармаваньне выбарчых камісіяў

Сяргей Каліноўскі, сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі

Парушэньні правілаў прэзыдэнцкіх выбараў падчас выбараў 2020 году, невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці і празрыстасьці выбараў, фальсыфікацыя вынікаў выбараў, адхіленьне на ўяўных падставах ад выбарчай кампаніі апазыцыйных кандыдатаў, стварэньне абмежаваньняў для назіральнікаў на выбарчых участках, перадузятае фармаваньне выбарчых камісіяў

Сьвятлана Кацуба, сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі

Парушэньні правілаў прэзыдэнцкіх выбараў падчас выбараў 2020 году, невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці і празрыстасьці выбараў, фальсыфікацыя вынікаў выбараў, адхіленьне на ўяўных падставах ад выбарчай кампаніі апазыцыйных кандыдатаў, стварэньне абмежаваньняў для назіральнікаў на выбарчых участках, перадузятае фармаваньне выбарчых камісіяў

Аляксандар Ласякін, сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі

Парушэньні правілаў прэзыдэнцкіх выбараў падчас выбараў 2020 году, невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці і празрыстасьці выбараў, фальсыфікацыя вынікаў выбараў, адхіленьне на ўяўных падставах ад выбарчай кампаніі апазыцыйных кандыдатаў, стварэньне абмежаваньняў для назіральнікаў на выбарчых участках, перадузятае фармаваньне выбарчых камісіяў

Ігар Плышэўскі, сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі

Парушэньні правілаў прэзыдэнцкіх выбараў падчас выбараў 2020 году, невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці і празрыстасьці выбараў, фальсыфікацыя вынікаў выбараў, адхіленьне на ўяўных падставах ад выбарчай кампаніі апазыцыйных кандыдатаў, стварэньне абмежаваньняў для назіральнікаў на выбарчых участках, перадузятае фармаваньне выбарчых камісіяў

Марына Рахманава, сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі

Парушэньні правілаў прэзыдэнцкіх выбараў падчас выбараў 2020 году, невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці і празрыстасьці выбараў, фальсыфікацыя вынікаў выбараў, адхіленьне на ўяўных падставах ад выбарчай кампаніі апазыцыйных кандыдатаў, стварэньне абмежаваньняў для назіральнікаў на выбарчых участках, перадузятае фармаваньне выбарчых камісіяў

Алег Сьліжэўскі, сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі

Парушэньні правілаў прэзыдэнцкіх выбараў падчас выбараў 2020 году, невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці і празрыстасьці выбараў, фальсыфікацыя вынікаў выбараў, адхіленьне на ўяўных падставах ад выбарчай кампаніі апазыцыйных кандыдатаў, стварэньне абмежаваньняў для назіральнікаў на выбарчых участках, перадузятае фармаваньне выбарчых камісіяў

Ірына Цэлікавец, сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі

Парушэньні правілаў прэзыдэнцкіх выбараў падчас выбараў 2020 году, невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці і празрыстасьці выбараў, фальсыфікацыя вынікаў выбараў, адхіленьне на ўяўных падставах ад выбарчай кампаніі апазыцыйных кандыдатаў, стварэньне абмежаваньняў для назіральнікаў на выбарчых участках, перадузятае фармаваньне выбарчых камісія

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG