Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Невядомыя ў балаклавах выбілі дзьверы». Як затрымлівалі актывістаў «Эўрапейскай Беларусі»


Ізалятар часовага утрыманьня на 1-м завулку Акрэсьціна
Ізалятар часовага утрыманьня на 1-м завулку Акрэсьціна

Арыштаваныя актывісты «Эўрапейскай Беларусі» знаходзяцца на Акрэсьціна. Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель і актывіст Павал Юхневіч у ІЧУ на завулку Акрэсьціна. Пра гэта паведаміў галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч, які да вызваленьня знаходзіўся ў адной камэры зь Яўгенам Афнагелем і Паўлам Юхневічам.

«Яўгена затрымалі ў кватэры, дзе ён хаваўся ў апошні час, мяркуючы, што па яго прыйдуць. Суседзі расказалі, што невядомыя ў балаклавах выбілі дзьверы і арыштавалі яго. Увечары мне патэлефанавалі са Сьледчага камітэту, сказалі, што супраць яго завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках) і трэба знайсьцi адваката», — сказала Свабодзе жонка Яўгена Афнагеля.

Паводле праваабаронцаў «Вясны», актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» Паўла Юхневіча, Ягора Літвінку, Андрэя Войніча і Настасьсю Кірык затрымалі ў іншай кватэры. У яе сілавікі ў масках і са зброяй трапілі адначасова праз вакно і дзьверы. Яны канфіскавалі ўсю тэхніку, сьцягі, асабістыя рэчы затрыманых. Паводле відавочцаў, актывістаў білі, патрабавалі паролі ад іх Telegram.

Настасься Кірык і Ягор Літвінка цяпер знаходзяцца пад падпіскай аб нявыезьдзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG