Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Расейская інтэлігенцыя маўчыць, бо яе ўжо няма». Віктар Ярафееў адказаў Алексіевіч


Віктар Ярафееў
Віктар Ярафееў

Вядомы расейскі пісьменьнік, аўтар «Рускай прыгажуні», «Энцыкляпэдыі расейскай душы» і «Добрага Сталіна», апублікаваў у польскай «Газэце Выборчай» адказ на заклік Сьвятланы Алексіевіч «не маўчаць» наконт падзеяў у Беларусі.

«Сьвятлана, расейская інтэлігенцыя маўчыць, бо яе ўжо няма. Яна была зьнішчаная ня царскім рэжымам, не савецкім рэжымам, хаця апошні жорстка выкараніў яе; яна згніла ў сваіх каранях, калі ў постсавецкую Расею завітала перабудова і разам зь ёю невядомыя тут раней палітычныя свабоды», — піша Ярафееў.

Паводле яго, на ліст Сьвятланы Алексіевіч адказала або адкажа некалькі сумленных немаладых пісьменьнікаў, некалькі сьмелых арганізацый, ідэйных апазыцыянэраў, якія пры розных нагодах пішуць лісты пратэсту.

«Гледачы расейскай тэлевізіі іх не чытаюць. Пратэсты супраць зьбіцьця мірных людзей патонуць у паводцы дзікіх ідэй крамлёўскай прапаганды, якая, як Зьмей Гарыныч, мае шмат галоваў, кожная зь якіх прапануе іншую вэрсію падзеяў, што зьбівае з панталыку».

Паводле Ярафеева, гэта даказалі падзеі вакол Аляксея Навальнага і маўчаньне прадстаўнікоў расейскай культуры і навукі.

«Калі ў Расеі няма інтэлігенцыі, значыць, няма і нацыі, якую гэтая інтэлігенцыя прыдумала. Народу, зьняволенага ўладамі, які марыць пра свабоду. У нас насельніцтва. Яно можа абурацца, як у Хабараўску, але гэта эмоцыі, а не палітычная сталасьць.

У любым выпадку, дарагая Сьвятлана, мірнае паўстаньне ў Беларусі — гэта вялікая гістарычная падзея. Я кланяюся гераіням і героям вашага паўстаньня». — піша расейскі пісьменьнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG