Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатыром супрацоўнікам PandaDoc выставілі абвінавачаньне, аднак не канкрэтызавалі яго


Арыштаваныя супрацоўнікі PandaDc Віктар Куўшынаў, Дзьмітры Рабцэвіч, Уладзіслаў Міхалап, Юлія Шардыка
Арыштаваныя супрацоўнікі PandaDc Віктар Куўшынаў, Дзьмітры Рабцэвіч, Уладзіслаў Міхалап, Юлія Шардыка

Чатыром арыштаваным супрацоўнікам PandaDoc 11 верасьня выставілі абвінавачаньне — паводле часткі 4 артыкула 209 Крымінальнага кодэксу («махлярства, учыненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры»), паведамляе Tut.by са спасылкай на адваката кампаніі Антона Гашынскага.

Гэты артыкул прадугледжвае пазбаўленьне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў са штрафам. Аднак, як адзначае адвакат, абвінавачаньне не канкрэтызавана, іх ролі і дзеяньні не расьпісаныя.

У пачатку верасьня чатырох супрацоўнікаў PandaDoc — галоўнага бухгальтара Юлію Шардыку, дырэктара Дзьмітрыя Рабцэвіча, мэнэджара прадукту Віктара Куўшынава і HR Уладзіслава Міхалапа — арыштавалі на два месяцы паводле падазрэньня ў крадзяжы ў асабліва буйным памеры, супраць іх распачалі крымінальную справу паводле часткі 4 артыкула 210 КК.

Супрацоўнікаў абвінавачвалі ў тым, што яны як група асобаў, выкарыстоўваючы службовае становішча, завалодалі грашовымі сродкамі зь бюджэту ў суме каля 107 тысяч беларускіх рублёў, прычыніўшы тым самым шкоду дзяржаве. Справу перадалі ў цэнтральны апарат Сьледчага камітэту Беларусі.

Самі супрацоўнікі кампаніі заявілі аб сваёй невінаватасьці і катэгарычна адхілілі выстаўленае абвінавачаньне.

Раней у самой кампаніі заявілі, што падазрэньне ў адрас іх супрацоўнікаў не адпавядае рэчаіснасьці, а ўся дзейнасьць фірмы вялася ў поўнай адпаведнасьці з заканадаўствам. У PandaDoc упэўненыя, што рэпрэсіі чыняць, каб аказаць ціск і спыніць ініцыятыву яе заснавальнікаў.

Раней заснавальнікі кампаніі Сяргей Барысюк і Мікіта Мікада прыватна ініцыявалі збор грошай для сілавікоў, якія вырашылі зьмяніць прафэсію. Яны атрымалі каля 600 заявак. Сяргей Барысюк у сябе ў Facebook адзначаў, што падчас ператрусаў у офісе шукалі сьпісы службоўцаў, якія зьвярнуліся да іх.

10 верасьня кампанія PandaDoc паведаміла, што рахункі арганізацыі заблякаваныя, таму яны ня могуць выплаціць заробак больш чым 250 супрацоўнікам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG