Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чэрвені памерлі амаль на 4000 чалавек болей, чым летась. Белстат утаіў гэтыя лічбы ад беларусаў


Сёлета ў чэрвені рост сьмяротнасьці ў Беларусі супраць мінулага чэрвеня склаў 3753 чалавекі. У траўні гэты паказьнік зафіксаваны на адзнацы 1309. У красавіку — 543, спасылаецца «Наша Ніва» на дадзеныя, не апублікаваныя ў Беларусі, але дасланыя ў ААН.

Такія лічбы не назіралася ніводнага разу за ўвесь час, пакуль ААН вядзе падрабязную статыстыку — ад 1980 году. Сьмяротнасьць за красавік–чэрвень перавысіла сярэднюю за апошнія 5 гадоў прыкладна на 5500 чалавек.

Падобна, гэта і ёсьць рэальныя лічбы наступства каранавірусу ў Беларусі. Калі так, то гэта сувымерна з краінамі сьвету, дзе ўдар COVID-19 быў найгоршы.

Паводле афіцыйных зьвестках, па стане на 30 чэрвеня ад каранавірусу ў Беларусі памерлі 398 пацыентаў — амаль у 14 разоў менш, чым прырост статыстыкі сьмяротнасці за красавік–чэрвень. Згодна з тымі ж зьвесткамі, ад 1 ліпеня да сёньня памерлі яшчэ 307 пацыентаў з COVID-19.

Статыстыка сьмяротнасьці ад каранавірусу, як і статыстыка пнэўманій па асобных раёнах і лякарнях, засакрэчаная ад красавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG