Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША могуць увесьці санкцыі адносна Расеі за ўмяшаньне ў справы Беларусі


Дзярждэпартамэнт ЗША
Дзярждэпартамэнт ЗША

Супраць сямі грамадзян Беларусі, якія падазраюцца ў фальсыфікацыі выбараў 9 жніўня і гвалце супраць мірных дэманстрантаў, могуць быць уведзеныя санкцыі. Пра гэта паведаміў агенцтву Reuters высокапастаўлены супрацоўнік дзярждэпартамэнту ЗША.

«Гэта мінімальныя намаганьні, каб паказаць, што калі людзі фальсыфікуюць выбары і чыняць гвалт у дачыненьні да мірных дэманстрантаў, гэта цягне за сабой пэўную адказнасьць», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Чыноўнік, які выступаў на ўмовах ананімнасьці, заявіў, што Злучаныя Штаты могуць разгледзець пытаньне аб увядзеньні санкцыяў супраць Расеі, калі тая адкрыта сілай умяшаецца ўва ўнутраныя справы Беларусі.

Суразмоўца агенцтва паведаміў, што намесьнік дзяржсакратара ЗША Стывэн Бігэн даў зразумець на сустрэчах у Маскве зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым на мінулым тыдні, «што амэрыканска-расейскія адносіны будуць мець наступствы, калі расейцы будуць сілай умешвацца ўва ўнутраныя справы Беларусі».

Бігэн заявіў, што гэта адбудзецца незалежна ад вынікаў сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША, бо па гэтым пытаньні ў Кангрэсе існуе двухпартыйны кансэнсус.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG