Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калесьнікава — Караеву: «У вас ёсьць два варыянты: падаць у адстаўку або яўка з прызнаньнем»


Марыя Калесьнікава на жаночым маршы 29 жніўня
Марыя Калесьнікава на жаночым маршы 29 жніўня

29 жніўня кіраўніца штабу Віктара Бабарыкі Марыя Калесьнікава выступіла з чарговым відэазваротам да сілавых структураў Беларусі.

Яна зьвярнулася да супрацоўнікаў МУС, Сьледчага камітэту, Генэральнай пракуратуры і КДБ з заклікам «выканаць свой абавязак перад беларускім народам» і разабрацца з усімі злачынствамі, якія адбыліся апошнім часам у Беларусі.

Паводле Калесьнікавай, паколькі кіраўнік МУС Юры Караеў 13 жніўня публічна ўзяў за сябе адказнасьць «за тых, каму дасталася» — «сьмерці людзей, гвалт, беспрэцэдэнтную жорсткасьць сілавікоў падчас разгону пратэстоўцаў, іх катаваньні» — «у вас ёсьць два варыянты: падаць у адстаўку або яўка з прызнаньнем».

Зьвяртаючыся да старшыні Сьледчага камітэту Івана Наскевіча, генэральнага пракурора Аляксандра Канюка і старшыні КДБ Валера Вакульчыка, Калесьнікава адзначае:

  1. «Вы абавязаны завесьці крымінальныя справы па фактах гэтых злачынстваў» (яна падкрэсьлівае, што падавала заявы з прынамсі16 пунктамі, па якіх можна завесьці гэтыя крымінальныя справы),
  2. а таксама расьсьледаваць усе дзеяньні, зьвязаныя з ходам выбарчай кампаніі з траўня па жнівень («усе спэктаклі з участковымі камісіямі, падлікам галасоў, нядопускам назіральнікаў, затрыманьнем кандыдатаў і г. д.») — на прадмет таго, ці зьяўляюцца ўсе гэтыя дзеяньні спробай утрыманьня ўлады з боку дзейнага прэзыдэнта (паводле арт. 357 КК Беларусі).

Усіх астатніх удзельнікаў гэтых падзей яна заклікае прыйсьці з прызнаньнем — «усе сьведкі злачынстваў, паводле закону, абавязаныя паведаміць пра вядомыя ім злачынствы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG