Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні і суды 26 жніўня за акцыі пратэсту. Сьпіс

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

26 жніўня ў Менску і іншых гарадах Беларусі працягнуліся затрыманьні ўдзельнікаў мірных акцый і суды над затрыманымі раней, інфармуе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Менск

Увечары 26 жніўня АМАП разагнаў удзельнікаў акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці, частку зь іх затрымалі. Сьпіс затрыманых:

  • Антон Уласенка;
  • Антон Шыбанаў;
  • Аляксандар Байбак;
  • Аляксей Супранюк;
  • Антон Шаўлікаў;
  • Андрэй Емяльянаў;
  • Павал Каваленка;
  • Арцём Лысакоўскі;
  • Дзяніс Сачышын;
  • Глеб Рэут;
  • Ігнат Кірэеў;
  • Арцём Падрэз;
  • Андрэй Клінцоў;
  • Сяргей Шчыценка;
  • Ігар Хадаровіч;
  • Раман Мікалаеў,
  • Андрэй Красьнікаў;
  • Аляксандар Балоцін;
  • Арцём Лява, журналіст «Белсату», увечары здымаў акцыю на Плошчы Незалежнасьці, тэлефон недасяжны.

Большасьць затрыманых даставілі ў РУУС Савецкага раёну Менску, частку ў РУУС Кастрычніцкага раёну.

Асуджаныя 26 жніўня:

  • Аляксандар Лаўрыновіч — 10 сутак адміністрацыйнага арышту (Лаўрыновіч — старшыня страйкавага камітэту Менскага завода колавых цягачоў, асудзілі за ўдзел у мітынгу 23 жніўня і за тое, што на тэрыторыі завода зьбіраў подпісы за страйк, што клясыфікавалі як «незаконны сход»),
  • Георгі Пяшчанскі — 7 сутак арышту, (Іераманах мужчынскага Спаса-Праабражэнскага манастыра, у 17:00 25 жніўня выехаў з кляштара, у 19:00 зайшоў у фірму па продажы квіткоў, пайшоў чакаць аўтобус, які павінен прыйсьці ў 22:00. Прыйшоў да аўтобуса ў 21:50. У аўтобус заскочылі хлопцы і схапілі яго, прывезьлі ў Маскоўскі РУУС, судзіў С. Кацэр),
  • Іван Цуранаў — 8 сутак арышту (затрыманы 25 жніўня каля плошчы Незалежнасьці, судзілі ў судзе Першамайскага раёну),
  • Аляксей Сарычаў —10 сутак арышту (затрыманы 25 жніўня каля плошчы Незалежнасьці, судзілі ў судзе Першамайскага раёну),
  • Г. Валчэцкі — 8 сутак арышту (суд Маскоўскага раёну, судзьдзя Тацяна Мотыль, за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу 25 жніўня),
  • Ян Кожыч — 9 сутак арышту (суд Маскоўскага раёну, судзьдзя Малашэнка),
  • Ягор Літвінка — 7 сутак арышту (затрыманы 24 жніўня, асудзілі 25 жніўня).

Салігорск

У Салігорску 26 жніўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі праваабаронцу Беларускага Хэльсынскага камітэту Леаніда Мархотку. Людзі ў цывільным чакалі яго на вуліцы, схапілі, пасадзілі ў аўтамабіль і зьвезьлі ў невядомым кірунку. На яго склалі пратакол за нібыта парушэньне парадку правядзеньня мітынгу (арт. 23.34 ч. 1) прысудзілі 675 рублёў штрафу.

Баранавічы

У доме Тамары Патоцкай (давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай) прайшоў ператрус, паведаміў яе муж, самой Тамары Патоцкай у гэты час дома не было.

Бяроза

Бярозаўскія міліцыянты склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня па арт 23. 34 КаАП на журналістку Тамару Шчапёткіну, зрабіўшы яе арганізатарам і ўдзельніцай «Марша ў памяць закатаваных», які адбыўся ў Бярозе 23 жніўня. Пра пратакол журналістка даведалася, калі ішла па горадзе, дзе яе дагналі міліцыянты і прапанавалі падпісаць пратакол.

Ваўкавыск

У Ваўкавыску затрыманы Аляксандар Навасад. Падстава — удзел у мітынгу 25 жніўня.

Віцебск

Каля 13-ай гадзіны на праспэкце Будаўнікоў гвалтоўна затрымалі траіх дзельнікаў «ланцугу салідарнасьці» (аднаго зь іх клічуць Андрэй Дробышаў, прозьвішчы яшчэ двух невядомыя).

Горадня

У Горадні за ўдзел у «незаконным масавым мерапрыемстве» асуджаныя:

  • Яўген Дудкін (сябра БХД) — штраф 135 рублёў,
  • Дзьмітры Садоўскі — штраф 270 рублёў,
  • Леанід Дзіскавец — штраф 270 рублёў,
  • Васіль Кананчук — штраф 675 рублёў.​

Добруш

Затрымалі ўдзельніка акцыі пратэсту 25 жніўня Станіслава Мазачава, даставілі ў мясцовы РАУС, верагодна для складаньня пратаколу.

Жодзіна

У другой палове дня ў Жодзіна затрымалі Дзьмітрыя і Юлію Крупу (муж і жонка).

У Жодзінскім гарадзкім судзе асудзілі ўдзельніка акцыі пратэсту Андрэя Грабко (прысуд невядомы).

Магілёў

Затрыманыя Павел Мільянцоў і Віталь Мякшынаў, якія былі незалежнымі назіральнікамі на прэзыдэнцкіх выбарах. Іх забраў участковы нібыта па скарзе жыхароў. Імаверна, Паўла і Віталя даставілі ў Ленінскі РАУС.

Масты

Каля 9-ай раніцы ранку ў кватэру Віктара Царыкевіча прыйшлі з вобшукам супрацоўнікі міліцыі, пасьля чаго яго забралі ў мясцовы РАУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG