Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася міжнародная музычная складанка ў падтрымку ахвяраў гвалту ў Беларусі 


Украінская сьпявачка Alyona Alyona
Украінская сьпявачка Alyona Alyona

Незалежныя музыкі з Расеі, Беларусі, Украіны ды іншых краін аб’ядналіся для ўдзелу ў складанцы, каб падтрымаць беларусаў, якія пацярпелі падчас разгонаў мірных мітынгаў пратэсту.

Музычная кампіляцыя пад назвай «For Belarus», ініцыятарам якой выступіла сьпявачка Галя Чыкіс, апублікаваная на Bandcamp, піша «Медуза».

На складанцы 21 трэк: кампазыцыі ад расейскіх гуртоў «Аигел» («Царапки») і «Интурист» («Товарищ криминал»), украінскай сьпявачкі Alyona Alyona («Вiдчиняй»), беларускіх калектываў «Молчат Дома» («Я не камуніст») і Super Besse (кавер на песьню «Перемен» Віктара Цоя), швэдзкай выканаўцы Молі Нільсан («The Power Ballad»), нідэрляндзкага сьпевака Томаса Азіера («For Tsoy»), канадзкай сьпявачкі Мішэль Гурэвіч («Art Of Life») ды іншыя.

«Мэта міжнароднага праекту — праявіць салідарнасьць з адважнымі беларусамі і сабраць грошы для ахвяраў рэпрэсій. Чакаць няма калі — ім ужо цяпер востра патрэбная наша дапамога», — гаворыцца ў апісаньні да зборніка.

Альбом можна спампаваць за любую цану на Bandcamp. Усе атрыманыя сродкі будуць пераводзіцца ў Belarus Solidarity Foundation — фонд дапамогі беларусам, які зьбірае ахвяраваньні ў Фэйсбуку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG