Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БТ расказала аб «правакацыі» супраць Лукашэнкі і абвінаваціла Ціханоўскую ў антырасейскасьці


Пратэст каля Белдзяржтэлерадыёкампаніі 17 жніўня
Пратэст каля Белдзяржтэлерадыёкампаніі 17 жніўня

У перадачы «Панарама» дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь 1» 17 жніўня заявілі, што да сёньняшняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з рабочымі Менскага заводу колавых цягачоў «рыхтавалася правакацыя».

«Прэзыдэнта папярэджвалі, што рыхтуецца правакацыя, прапаноўвалі адкласьці візыт на прадпрыемства, але Аляксандар Лукашэнка не зьмяніў рашэньня. Як і чакалася, усё пачалося з крыкаў, як па мэтадычцы», — паведамілі ў «Панараме».

Таксама ў сюжэце было заяўлена, што ў сваёй перадвыбарчай праграме Сьвятлана Ціханоўская нібыта абяцала разарваць усе сувязі і закрыць мяжу з Расеяй.

Агульная танальнасьць інфармацыйных і аналітычных перадачаў БТ не памянялася. Пры гэтым тэлеканал АНТ у навінавых выпусках апошніх дзён стаў падаваць інфармацыю больш збалянсавана і нэўтральна.

Цяпер на сайце АНТ сустрэча апісваецца такім чынам:

«Раніцай, калі стала вядома, што Аляксандар Лукашэнка наведвае МЗКЦ, да прадпрыемства накіраваліся работнікі двух іншых буйных сталічных заводаў — трактарнага і электратэхнічнага.

Завадчане заяўляюць, што хочуць данесьці Прэзыдэнту сваю пазыцыю і гатовыя адстойваць грамадзянскія правы. Пасьля размовы з рабочымі ў цэхах Аляксандар Лукашэнка выйшаў да людзей на вуліцы».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG