Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Дзьмітрыеў вырашыў падаць скаргу ў ЦВК


Андрэй Дзьмітрыеў у Горадні, 2 жніўня 2020
Андрэй Дзьмітрыеў у Горадні, 2 жніўня 2020

Кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Дзьмітрыеў паведаміў, што 12 жніўня падасьць скаргу ў ЦВК аб непрызнаньні вынікаў выбараў. Ён назваў непрымальным жорсткае зьбіцьцё пратэстоўцаў і гібель аднаго з іх.

«Непрымальны той узровень гвалту, які мы бачым з боку міліцыі. Але таксама хачу зьвярнуцца да пратэстоўцаў: калі ласка, ні ў якім разе не выкарыстоўвайце ні кактэйлі Молатава, ні каменьне, бо праз гвалт з гэтага боку мы таксама страчваем надзею на перамены ў краіне. Працэс мусіць быць мірны», — сказаў ён карэспандэнту Свабоды.

Паводле папярэдніх вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, агучаных ЦВК 10 жніўня, Андрэй Дзьмітрыеў атрымаў 1,04% галасоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG