Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Берасьця зьявілася графіці з гарадзенскай пэнсіянэркай, дасье на якую старшыня КДБ насіў Лукашэнку


Фота Tut.by
Фота Tut.by

У адным з двароў у цэнтры Берасьця зьявіўся стрыт-арт, прысьвечаны 81-гадовай жыхарцы Горадні Галіне Піліпаўне Андрэйчык, якая стала знакамітай пасьля інтэрвію блогеру Сяргею Ціханоўскаму ў Горадні 29 траўня, паведамляе Tut.by.

Графіці намалявалі на сьцяне аднаго з закінутых дамоў у цэнтры Берасьця. На ім Галіна Філіпаўна з трыма кветкамі і нататнікам з цытатай зь песьні «Стены рухнут».

Стрыт-арт — копія фатаздымку парталу Hrodna.life зь пікета Святланы Ціханоўскай у Горадні 23 ліпеня.

Хто такая Галіна Філіпаўна?

81-гадовая гарадзенка, дацэнт, вэтэран працы Галіна Філіпаўна Андрэйчык праславілася на ўсю краіну двойчы. Першы раз, калі 29 траўня ў Горадні дала кранальнае інтэрвію Сяргею Ціханоўскаму. Блогер прытуліў бабулю, а тая назвала яго ў адказ «сынком». Таксама жанчына выказалася пра «развал» Беларусі.

Другі раз слава знайшла гарадзенку ў вечаровым эфіры дзяржаўнага тэлеканала «Беларусь 1», калі з дрона паказалі дом, дзе яна жыве, і агучылі на ўсю краіну сьпіс ейнай прыватнай маёмасьці.

Кіраўнік Камітэту дзяржбясьпекі Валеры Вакульчык перад сустрэчай з Аляксандрам Лукашэнкам паказаў журналістам дзяржаўнага тэлеканалу АНТ «справу бабулі» з Горадні, якая мае «два дамы на адной тэрыторыі».

На Галіну Філіпаўну зьвярнуў увагу, не назваўшы яе імя, і Лукашэнка. Ён сказаў пра 80-гадовую жанчыну ў Горадні, якая «крычала, гарлала» і якая жыве ў «палацы».

Увесь апошні час жанчына перажывае ня столькі за сваю сям’ю, колькі «за Сярожу», як яна называе Ціханоўскага. Прызнаецца, што цяпер ставіцца да яго як да сына. Да таго ж чытае і глядзіць навіны, зьвязаныя з усімі палітвязьнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG