Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прах загінулага на Данбасе вайсковага мэдыка разьвеялі ў Беларусі


Прах Міколы Ільіна разьвейваюць над Дняпром
Прах Міколы Ільіна разьвейваюць над Дняпром

Мэдык-беларус, грамадзянін Эстоніі, Мікола Ільін загінуў 13 ліпеня на Данбасе падчас абстрэлу прарасейкімі сэпаратыстамі. Ён у групе ўкраінскіх вайскоўцаў спрабаваў эвакуяваць з «шэрай зоны» цела байца, які падарваўся на міне.

Маці Міколы Ільіна Ірына Міхайлаўна
Маці Міколы Ільіна Ірына Міхайлаўна

22 ліпеня ў Кіеўскім касьцёле сьвятога Аляксандра прайшла імша памяці Міколы Ільіна, якога затым крэміравалі. Днём раней грамадзянская паніхіда па загінуламу адбылася ў Беларусі, у магілёўскім катэдральным касьцёле.

Паводле апошняга жаданьня Міколы Ільіна ягоны прах меўся быць разьвеяны ў трох краінах: Украіне, Беларусі і Эстоніі. 24 ліпеня волю Міколы блізкія выканалі на Дняпры ва Ўкраіне.

Урна з прахам Міколы Ільіна ў атачэньні дваццацці зьнічак -- столькі было “зуброўцаў” у магілёўскім атрадзе
Урна з прахам Міколы Ільіна ў атачэньні дваццацці зьнічак -- столькі было “зуброўцаў” у магілёўскім атрадзе

26 ліпеня над Дняпром у Магілёве, дзе Мікола Ільін нарадзіўся і жыў з маці да 2006 году, ягоны запавет таксама выканалі. Разьвітаньне адбылося ў коле родных і блізкіх паплечнікаў па апазыцыйнай дзейнасьці.

«Я так ганарылася, калі ў мяне нарадзіўся хлопчык і так малілася за ўсіх дзяцей, якіх чакаюць маці. А мой Мікола ад мяне сышоў. Я не магу паверыць, што яго больш няма ў мяне», — казала маці Ірына Міхайлаўна, пасьля малітвы.

Разьвітаньне зь Міколам Ільіным
Разьвітаньне зь Міколам Ільіным

Мікола Ільін удзельнічаў у апазыцыйных моладзевых арганізацыях «Малады фронт», «Зубар». Пасьля плошчы 2006 году зьехаў ва Ўкраіну са спадзевам атрымаць грамадзянства, але дамагчыся гэтага яму не ўдалося. З Украіны з дапамогай украінскіх валянтэраў перабраўся ў Эстонію. Там вывучыўся на мэдыка. Ва Ўкраіну вярнуўся, каб дапамагчы ўкраінцам у барацьбе за тэрытарыяльную цэласнасьць краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG