Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі на журналіста, якому паліцыянт зламаў руку, склалі пратакол. Як у Беларусі


Давід Фрэнкель
Давід Фрэнкель

У Санкт-Пецярбургу на карэспандэнта «Медиазоны» Давіда Френкеля, якому паліцэйскі зламаў руку на выбарчым участку, склалі пратакол аб непадпарадкаваньні паліцыі.

На журналіста таксама хочуць скласьці яшчэ два пратаколы: за ўмяшальніцтва ў ажыцьцяўленьне работы выбаркама і парушэньне рэжыму самаізаляцыі. Пра гэта паведамляе «Медиазона».

30 чэрвеня Давід Фрэнкель прыехаў на выбарчы ўчастак у Санкт-Пецярбургу з-за паведамленьня аб спробе выдаліць члена выбарчай камісіі з правам рашаючага голасу. Журналіст заявіў, што гэта незаконна, таму што гэта можна зрабіць толькі па рашэньні суда. Пасьля гэтага, па словах Френкеля, супрацоўнік паліцыі з нумарам 009175 паспрабаваў выгнаць яго з участку, дзе праходзіла галасаваньне. Паліцэйскі заламаў журналісту руку і ўдарыў па ёй кулаком. Пазьней у Френкеля дыягнаставалі пералом рукі.

У МУС Расеі лічаць, што паліцэйскі дзейнічаў у рамках закона, а старшыня гарадзкой выбарчай камісіі Віктар Мінянкоў заявіў, што журналіст «Медиазоны» «паводзіў сябе відавочна правакацыйна», а пералом атрымаў, паколькі, са слоў паліцэйскіх, упаў сам.

У Беларусі брутальна схапілі карэспандэнта Свабоды, вінавацяць у непадпарадкаваньні міліцыі

Падобная сытуацыя адбылася ў Менску 15 ліпеня, калі брутальна затрымалі карэспандэнта Свабоды Антона Трафімовіча. Пры затрыманьні яму зламалі нос і паставілі на калены ў аўтазаку, не давалі ні ўстаць, ні выцерці кроў.

На наступны дзень міліцыя патлумачыла, што журналіст аказваў супраціўленьне, а таму супраць яго прымянілі фізычную сілу.

17 ліпеня, калі Антон Трафімовіч накіроўваўся здымаць пабоі, яго зноў затрымалі і адвезьлі ў Заводзкае РУУС Менску. Там на журналіста склалі пратакол за непадпарадкаваньне міліцыі.

Журналіст правёў у міліцыі каля двух гадзін, ён адмовіўся падпісваць пратаколы.

Антон Трафімовіч падаў заяву ў Сьледчы камітэт, просіць распачаць крымінальную справу па артыкуле 198 Крымінальнага кодэксу — перашкода прафэсійнай дзейнасьці журналіста.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG