Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журы вызначыла сьпіс намінантаў на прэмію Гедройця. У ім трое свабодаўцаў


Як паведамляе Беларускі ПЭН-цэнтар, журы літаратурнай прэміі Гедройця вызначыла поўны сьпіс намінантаў.

Сайт Беларускага ПЭН-цэнтру апублікаваў поўны сьпіс намінаваных на прэмію кніг.

1. Андрэй Адамовіч. «Песьня пра Цімура». «Янушкевіч», Менск, 2019
2. Анатоль Астапенка. «Муза сабачага сквэра». «Галіяфы», Менск, 2019
3. Вольга Гапеева. «Кэмэл-Трэвэл». «Галіяфы», Менск, 2019
4. Адам Глёбус. «Рысы». «Логвінаў», Вільня, 2019
5. Алесь Дзятлаў. «Распад». «Беларускі кнігазбор», Менск, 2019
6. Аліна Длатоўская. «Арнамэнты». «Янушкевіч», Менск, 2019
7. Сяргей Дубавец. «Тантамарэскі». Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Менск, 2019
8. Зінаіда Дудзюк. «Закон захаваньня каханьня». «Чатыры чвэрці», Менск, 2019
9. Міхась Зізюк. «Таямніца гары Міндоўга». «Галіяфы», Менск, 2019
10. Мікола Ільючыц. «Усьмешка анёла». «Беларускі кнігазбор», Менск, 2019
11. Сяргей Календа. «Балтыйскія шкарпэткі». «Логвінаў», Вільня, 2019
12. Валер Каліноўскі. «Дзеці Францыі. Гісторыі сем’яў, якія паверылі Сталіну». «Беларускі кнігазбор», Менск, 2019
13. Зараслава Камінская. «Калядны стол». «Галіяфы», Менск, 2019
14. Давід-Алег Лісоўскі. «Кніга». «Барк», Гомель, 2019
15. Вера Лойка. «Апошні першы сьнег». «Беларускі кнігазбор», Менск, 2019
16. Вінцэсь Мудроў. «Восень у Вільні». «Беларускі кнігазбор», Менск, 2019
17. Стася Наркевіч. «Прывідаў пярсьцёнак». «Беларускі кнігазбор», 2019
18. Алесь Пілецкі. «Казкі па целефоне». Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Менск, 2019
19. Антон Піліпчык. «Пакуль сонейка зьзяе...» Выдавец Р.М.Цымбераў, Менск, 2019
20. Людміла Рублеўская. «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара». «Звязда», Менск, 2019
21. Ганна Севярынец. «Гасьцініца „Бельгія“». «Рэгістр», Менск, 2019
22. Кірыл Стаселька. «Дзевяць жыцьцяў Віта Морэ». «Галіяфы», Менск, 2019

У сьпісе — трое супрацоўнікаў Радыё Свабода — Сяргей Дубавец, Валер Каліноўскі і Алесь Пілецкі.

Як паведамляе Беларускі ПЭН-цэнтар, «прызавы фонд за першае месца на сёньняшні дзень складаецца з дзьвюх частак: падставовыя і ўжо традыцыйныя 11 тысячаў беларускіх рублёў, а да іх — унёсак кампаніі „Карэнсі Ком Бел“ у памеры 1000 даляраў ЗША ў эквіваленце. Арганізатары заклікаюць іншых спонсараў да супрацы з прэміяй і падтрымкі беларускіх аўтараў: можна далучыцца да фінансаваньня прызавога фонду за першае, другое або трэцяе месца ці нават заснаваць спэцыяльны прыз для кагосьці з шорт-ліста».

У склад журы прэміі сёлета ўваходзяць літаратуразнаўца Ала Брадзіхіна, літаратурны крытык Наста Грышчук, культуроляг і эсэіст Максім Жбанкоў, літаратуразнаўца і паэтка Вера Жыбуль; паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, літаратуразнаўца і крытык Ціхан Чарнякевіч.

Што важна ведаць пра прэмію Гедройця

Прэмія народжанага ў Менску польскага інтэлектуала Ежы Гедройця заснаваная Беларускім ПЭН-Цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменьнікаў і Польскім Інстытутам у Менску ў 2011 годзе. Яна ўручаецца за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакумэнтальнай прозы.

Ляўрэаты прэміі

  • Павал Касьцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012);
  • Уладзімер Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» (2013);
  • Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014);
  • Віктар Казько з кнігай «Час зьбіраць косьці» (2015);
  • Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт» (2016);
  • Зьміцер Бартосік з кнігай «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2017);
  • Уладзімер Арлоў з кнігай «Танцы над горадам» (2018).
  • Ільля Сін з кнігай «Libido» (2019).


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG