Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У канцы ліпеня ў Менску зноў адкрыюць кінатэатры


Кінатэатар «Кастрычнік» у Менску
Кінатэатар «Кастрычнік» у Менску

30 ліпеня кінатэатры сеткі «КиноМинска» зноў адкрыюць пасьля вымушанага прастою з прычыны пандэміі COVID-19 паказам новага фільму Крыстафэра Нолана «Довад», паведамілі агенцтву «Минск-Новости» ў «Кінавідэапракаце» Менгарвыканкаму.

Паводле першага намесьніка гендырэктара Андрэя Разжавайкіна, стужку плянуюць паказаць ува ўсіх кінатэатрах, акрамя «Дому кіно» і «Піянэра».

У структуру сеткі «КиноМинска» ўваходзяць 13 кінатэатраў ува ўсім горадзе. У красавіку 12 зь іх часова прыпынілі працу. У «Беларусі» з 5 заляў працавалі тры і толькі на вечаровых сэансах, нядаўна адкрылі чацьвёртую.

«Пакрысе растуць наведваньні. Калі ў красавіку мультыплекс за дзень наведвалі 40-70 чалавек, то ўжо другі тыдзень мы назіраем, як плянка трымаецца на ўзроўні 150. Спадзяемся, што да канца ліпеня цікавасьць гледачоў яшчэ больш вырасьце», — сказаў Андрэй Разжавайкін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG