Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былая журналістка дзяржаўных каналаў: Мне сорамна. Я абавязана ў кожнага з вас папрасіць прабачэньня


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Натальля Копацева, былая карэспандэнтка беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў БТ, СТВ і ОНТ, «Найлепшы рапартэр — 2010», зьвярнулася ў Інстаграме да беларусаў.​

«Сыходзь! Крычу я ў сваім уяўленьні сярод дзясяткаў тысяч. Перакананая, у сьвеце няма чорнага і белага, але ёсьць тое, з чым аднойчы проста больш немагчыма мірыцца. Жыць у страху. Баяцца, што за плясканне ў ладкі трапіш у аўтазак. За праяву грамадзянскага пратэсту ў СІЗА. Заўтра да прыстойнай маці, якая раней ні ў кога не выклікала пытаньняў, раптам прыйдзе служба апекі. За тое, што сёньня ў гэтай краіне ў сэкунду можна страціць сям’ю, свабоду, бізнэс. І нават за такія допісы таксама нешта можа быць. Досыць», — піша Копацева.

Яна расказала, што зь дзяцінства марыла стаць журналісткай, з 16 гадоў працавала карэпандэнткай, вяла моладзевую перадачу «5×5» на БТ, а пазьней пачала працу на ОНТ, у Агенцтве тэленавін.

«Я хачу. Я проста абавязана ў кожнага з вас папрасіць прабачэньня. І цяпер для гэтага самы зручны момант. Бо сябры і блізкія даўно ведаюць, за што мне сорамна. Перш за ўсё за тое, што 15 і нават 10 гадоў таму была маладой і... дурной, а пакутавалі ад гэтага іншыя». — працягвае журналістка.

«Мне 19 і я імгненна закручваюся ў гэтым млынку для кавы. Пачынаецца з прасьцяцкага — сюжэты пра заапарк і дарожнікаў, опа, у яе атрымліваецца, дык дамо ёй творчую тэмку для выніковай праграмы выхаднога дня. Хранамэтраж ужо 5–8 хвілін. Ага, ды ў яе і гэта атрымліваецца. А сёньня там мітынг, а зьезьдзі ды здымі. Ведайце, мне 33, а ТАМ нічога не зьмянілася. Здымаць вулічныя пратэсты па-ранейшаму адпраўляюць учорашніх выпускнікоў. Рабоў. Так гэта і называецца ў мацёрых... якое ж іншае слова падабраць, акрамя прапагандыстаў. Самі яны на такія здымкі не выяжджалі і не выяжджаюць. Баяцца. Ужо занадта знаёмыя народу іх твары».

Копацева напісала, што шмат хто ў 18–20 і тады, і цяпер марылі рабіць сумленнае тэлебачаньне, пісаць на важныя для людзей тэмы, трансьляваць народныя думкі і быць рупарам праўды.

«Клянуся, я мару да гэтага часу. Называйце мяне як заўгодна. І спытайце, чаму так шмат гадоў спатрэбілася мне для разьбітых надзей. Простага адказу няма. Але вы маеце рацыю 💯%», — завяршыла свой допіс Натальля Копацева.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG