Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Найбольш жорсткія» санкцыі Кангрэсу: рэспубліканцы прапанавалі адключыць Расею ад SWIFT


Рэспубліканская партыя Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прадставіла даклад, у якім прапануецца ўвесьці супраць Расеі, Ірану і Кітаю новыя санкцыі, «найбольш жорсткія з тых, якія калі-небудзь прапаноўваліся».

У дачыненьні да Расеі аўтары дакладу агучылі прапанову ўвесьці новыя санкцыі супраць нафтагазавых праектаў, «прарасейска» настроеных структур у іншых краінах, а таксама вызначыць Расію як краіну-спонсара тэрарызму.

Адна з прапанаваных мер — адключэньне Расеі ад міжнароднай сыстэмы банкаўскіх транзакцый SWIFT.

«Кіраўнікоў расейскай прапаганды» і шэраг іншых фізычных і юрыдычных асобаў прапануецца ўнесьці ў санкцыйных сьпіс, у які ўвойдуць і тыя, хто, на думку аўтараў дакладу, прасоўвае інтарэсы Расеі ў іншых краінах — украінскі палітык Віктар Медзьвядчук і грузінскі алігарх Бідзіна Іванішвілі.

У дачыненьні да Кітаю ў дакладзе прапануецца ўвесьці санкцыі супраць Камуністычнай партыі, а таксама шэрагу высокапастаўленых чыноўнікаў. Таксама кангрэсмены рэкамэндавалі не дапускаць у КНР «крытычна важных амэрыканскіх тэхналёгій».

У рамках антыіранскіх санкцый прапануецца заблякаваць яшчэ больш сэктараў эканомікі і ўвесьці штрафныя меры ў дачыненьні да «падкантрольных Ірану асобаў» у Іраку, Емэне, Лібане і Сырыі.

Даклад не зьяўляецца законапраектам, усе меры ў ім носяць рэкамэндацыйны характар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG