Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх РПЦ Кірыл забараніў царкоўнае служэньне протадыякану Кураеву


Андрэй Кураеў
Андрэй Кураеў

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл выдаў указ аб забароне царкоўнага служэньня вядомаму расейскаму блогеру і місіянэру протадыякану Андрэю Кураеву. Прычынай названа нібыта абраза памяці настаяцеля Ялохаўскага сабору ў Расеі протаярэя Аляксандра Агейкіна, паведамляе «Інтэрфакс».

Ва ўказе гаворыцца, што абраза была публічная і была дапушчана ў дзень сьмерці. Кураеву забаранілі служэньне да разгляду ягонай справы епархіяльным царкоўным судом.

Протаярэй Аляксандар Агейкін памёр 21 красавіка ва ўзросьце 48 гадоў ад ускладненьняў, выкліканых каранавіруснай інфэкцыяй. У дзень сьмерці Кураеў кепска выказаўся пра нябожчыка ў сацыяльных сетках. Пазьней, у інтэрвію газэце «Московский комсомолец» 28 красавіка, Кураеў сказаў пра ягоную сьмерць як пра прыклад, які меўся б пераканаць так званых «каранавірусных дысыдэнтаў» у небясьпецы каранавіруснай інфэкцыі.

Адказваючы на пытаньне, што шмат хто ў РПЦ лічыў, што толькі вера можа ўратаваць ад вірусу, Кураеў сказаў: «Сумна, што пэрыяд хвальбы ў нашым асяродзьдзі расьцягнуўся на два месяцы. Забабоны падчас эпідэмій небясьпечныя».

У апошнія гады протадыякан Кураеў стаў адным з галоўных апанэнтаў многіх вядучых прадстаўнікоў духавенства Расейскай праваслаўнай царквы, за што ў 2014 годзе быў звольнены з Маскоўскай духоўнай акадэміі, дзе доўгі час выкладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG