Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр сьвятар менскага Петрапаўлаўскага сабору Генадзь Буцько. У яго быў каранавірус


Генадзь Буцько на паніхідзе па Барысу Кіту ў менскім Сьвята-Петрапаўлаўскім саборы. 2018 год.
Генадзь Буцько на паніхідзе па Барысу Кіту ў менскім Сьвята-Петрапаўлаўскім саборы. 2018 год.

Прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін паведаміў 29 красавіка на Facebook аб сьмерці ярэя Генадзя Буцько. Падрабязнасьцяў ён не расказаў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

У Петрапаўлаўскім саборы Свабодзе паведамілі, што Генадзь Буцько памёр сёньня ноччу. Храм не закрыты для наведнікаў.

«Айцец Генадзь служыў па-беларуску, усё, што людзі жадалі па-беларуску рабіць, вянчаньні, напрыклад, рабіў, — распавядае Вольга Алейнік, прыхаджанка Петрапалаўскага сабору. — Ён ніколі ня гнаўся за чынамі, быў вельмі просты ў камунікацыі, прапаведаваў вельмі шчыра і натхняльна».

Вольга кажа, што з 14 красавіка айцец Генадзь знаходзіўся ў штучнай коме.

Тэоляг і праваабаронца Натальля Васілевіч раней расказвала, што Генадзь Буцько з 14 красавіка быў у штучнай коме на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх у менскай 6-й лякарні, яму шукалі донара плязмы, які перахварэў на COVID-19.

Яшчэ 22 красавіка было вядома, што з пнэўманіяй у храме шпіталізавалі трох сьвятароў.

Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Менску
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Менску

Паведамленьне пра пошукі плязмы і пра тое, што Буцько інфікаваны COVID-19, было і на афіцыйным сайце БПЦ, цяпер яно выдаленае (захавалася ў кэшы Google). У паведамленьні пра сьмерць Буцько на сайце БПЦ цяпер пішуць толькі, што ён «памёр пасьля цяжкай хваробы», але якой — не называецца.

Генадзю Буцько было 56 гадоў, зь якіх ён больш за 20 аддаў Сьвята-Петра-Паўлаўскаму сабору, 17 зь іх у сьвятарскім сане. Адпраўляў службы і па-беларуску. У яго засталося два сыны і дзьве дачкі.

Адпяваньне зладзіць клірык Петра-Паўлаўскага сабору, час не паведамляецца. Яшчэ 28 красавіка ў саборы ладзіліся службы, былі шматлікія прыхаджане.

Калі менавіта ён заразіўся, не паведамлялася. Але Беларуская праваслаўная царква пацьвярджала «Камсамольскай праўдзе» цяжкі стан сьвятара. У раскладзе на бліжэйшыя дні набажэнствы не скасаваныя.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG