Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх міліцыянтаў абмежавалі ў перамяшчэньнях па краіне падчас пандэміі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Тэлеграм-канал NEXTA апублікаваў інфармацыю, што міліцыі забаранілі выяжджаць і заяжджаць на Віцебшчыну. У МУС кажуць, што гэта датычыцца ўсіх рэгіёнаў, паведамляе Tut.by.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Гэта робіцца ў эпідэміялягічных мэтах: для пазьбяганьня кантактаў, прафіляктыкі, недапушчэньня вірусных захворваньняў», — пракамэнтавала Tut.by афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава.

Фота: t.me/nexta_tv
Фота: t.me/nexta_tv

Крыніцы Tut.by сьцьвярджаюць, што 27 сакавіка ім давялі распараджэньне міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева. Яно выключае наведваньне Віцебскай вобласьці, а таксама выезд з яе. Пры гэтым, па словах працаўнікоў міліцыі, гаворка ідзе толькі пра адзін рэгіён краіны — менавіта Віцебскую вобласьць.

«У цэлым па нашым ведамстве ўсе камандзіроўкі па абласьцях рэкамэндавалі скасаваць, — патлумачыла Вольга Чамаданава. — Выяжджаць за межы свайго рэгіёну супрацоўнікі могуць у выпадку самай экстранай неабходнасьці. І на сёньняшні дзень ніхто з нашых супрацоўнікаў у камандзіроўкі ў іншыя рэгіёны фактычна не выяжджае. Гэта робіцца ў эпідэміялягічных мэтах: для пазьбяганьня кантактаў, прафіляктыкі, недапушчэньня вірусных захворваньняў». Яна запэўніла, што такія захады тычацца ня толькі Віцебскай вобласьці.

Афіцыйны прадстаўнік МУС пацьвердзіла, што ў Віцебскім рэгіёне ёсьць супрацоўнікі, у якіх можа быць захворваньне. Цяпер яны знаходзяцца на абсьледаваньні.

«Але гэта ня кажа пра тое, што ў іх каранавірус і што праз гэта мы абмежавалі ўезд і выезд у вобласьць. У першую чаргу гэта эпідэміялягічны складнік», — зазначыла Вольга Чамаданава.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG