Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бяз шуму і пылу». Лукашэнка лічыць, што Беларусь эфэктыўна супрацьстаіць каранавірусу 


Вытворчасьць мэдыцынскіх масак і частак для апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх
Вытворчасьць мэдыцынскіх масак і частак для апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх

Аляксандар Лукашэнка запэўніў, што ў Беларусі робяцца ўсе неабходныя захады для прафіляктыкі і прадухіленьня распаўсюду каранавірусу. Пра гэта ён заявіў падчас размовы з работнікамі ААТ «Белгіпс».

Лукашэнка падкрэсьліў, што кожная служба ў краіне — ад мэдыкаў да праваахоўных органаў — займаецца сваёй справай. Выяўляюцца кантактныя асобы, вядзецца праца ў галіне прафіляктыкі. І ён катэгарычна супраць «псыхозу і панікі вакол гэтай тэмы».

«Мы ўсім гэтым займаемся. Але толькі бяз шуму і пылу», — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Кіраўнік Беларусі заявіў, што ўсіх, хто прыбыў з-за мяжы і патэнцыйна заражаны каранавірусам, адсочвалі з дапамогай спэцслужбаў.

«Калі толькі выяўлялі хоць аднаго чалавека, мы неадкладна з дапамогай міліцыі, КДБ, відэакамэр усталёўвалі, з кім ён кантактаваў», — сказаў Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка жорстка перасьцярог бізнэс ад звальненьня людзей у складаны час.

«Асабліва прыватныя прадпрыемствы, я заўважыў (учора інфармацыя паступіла), пачалі згортваць працу, перш за ўсё будаўнічыя фірмы, і, галоўнае, звальняць людзей. Перадайце прыватнікам, каб усе пачулі: калі толькі хоць адна кампанія, дробная або вялікая, выкіне на вуліцу людзей (у дзяржаўных гэта немагчыма, таму што мы гэта кантралюем), яна наўрад ці далей будзе існаваць у Беларусі», — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама акцэнтаваў увагу на непазьбежным уплыве, які пандэмія робіць на сусьветную эканоміку. І прывёў у якасьці прыкладу нядаўнюю заяву прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа пра тое, што наступствы для жыцьця людзей у выніку могуць быць нашмат цяжэйшыя, чым ад самога вірусу.

Лукашэнка абазнаны, што гучаць прапановы ўвесьці карантын ды прыпыніць дзейнасьць прадпрыемстваў, аднак пакуль для гэтага рэальных падставаў ня бачыць.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG