Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбуйнейшы банк Швэцыі аштрафавалі на 400 мільёнаў даляраў за адмываньне грошай з Расеі


Фінансавы рэгулятар Швэцыі аштрафаваў найбуйнейшы банк краіны Swedbank на рэкордныя 400 мільёнаў даляраў за сур’ёзныя прабелы ў сыстэме барацьбы з адмываньнем грошай, — перадае Financial Times.

У пачатку мінулага году расьсьледаваньне выявіла, што праз эстонскае падразьдзяленьне банку былі праведзеныя высокарызыкоўныя апэрацыі на 145 мільярдаў даляраў, пераважна — ад кліентаў з Расеі.

Расьсьледаваньне паказала, што кіраўніцтва Swedbank ведала пра магчымыя апэрацыі па адмываньні грошай у сваім падразьдзяленьні. Пры гэтым кіраўніцтва банку, нягледзячы на шматлікія ўнутраныя і вонкавыя сыгналы, не прыняла неабходных захадаў, каб спыніць незаконныя апэрацыі.

Расьсьледаваньне грамадзкага швэдзкага каналу SVT паказала, што праз банк маглі адмывацца грошы, зьвязаныя са справай юрыста фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага. Яго сьмерць у СІЗА ў Маскве прывяла да ўвядзеньня жорсткіх санкцый супраць расейскіх чыноўнікаў, праўдападобна, зьвязаных з карупцыяй.

Скандал у Swedbank прывёў да адстаўкі яго кіраўніка і многіх членаў рады дырэктараў. Расьсьледаваньне супраць арганізацыі праводзяць таксама ўлады ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG