Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адной карцінкай. МЗС праілюстраваў антывірусныя забароны ў краінах сьвету. Безь Беларусі


Міністэрства замежных справаў Беларусі выдала табліцу з параўнаньнем забаронаў, уведзеных у розных краінах сьвету ў сувязі з пандэміяй COVID-19.

Табліцу абяцаюць абнаўляць. Паглядзець яе можна тут у PDF. Выява табліцы на момант публікацыі тут у JPG.

У табліцы няма Беларусі. Але вядома, што сытуацыя ў Беларусі такая:

  • закрыцьцё межаў — фармальна няма, фактычна межы закрылі ўсе суседзі;
  • абмежаваньне ўезду замежнікаўняма;
  • карантын для тых, хто прыехаў у краінуняма;
  • скасаваньне масавых сходаў няма, толькі рэкамэндацыя пераносу міжнародных мерапрыемстваў​;
  • скасаваньне спартовых падзейняма цэнтралізавана, асобныя фэдэрацыі дабраахвотна скасоўваюць спаборніцтвы;
  • прыпыненьне навучальнага працэсуняма, але асобным ВНУ не забаронена пераходзіць на дыстанцыйнае навучаньне;
  • самаізаляцыя доманяма прымусовай, толькі асобныя кампаніі дазваляюць працу з дому;
  • рэжым надзвычайнага стануняма.

Падобная да Беларусі сытуацыя толькі ў Іраку.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG