Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус: Як самастойна прайсьці карантын


Ніхто дакладна ня ведае, які маштаб эпідэмія каранавіруса набудзе ў наступныя месяцы. Можа здарыцца так, што многім людзям, якія кантактавалі з хворымі або самі захварэлі, давядзецца праходзіць хатні карантын. Сёньня такая мера ўжо ўведзена ў многіх эўрапейскіх краінах і ЗША, піша The New York Times.

Кантакцёрам, хворым і тым, хто падазрае, што кантактаваў і можа быць заразны, рэкамэндуюць 14-дзённы хатні карантын.

Гэта можа быць складана і непрыемна, асабліва калі вы жывяце ў цесных памяшканьнях, калі ў вас ёсьць маленькія дзеці або пажылыя сваякі, пра якіх трэба дбаць. Вось некалькі парадаў, што і як трэба рабіць, каб не заразіць іншых і аблягчыць сабе жыцьцё.

Асновы

  • Аддзяленьне. Калі вы патэнцыйна заразныя, важна аддзяліць сябе ад партнэра, дзяцей, старых і суседзяў па доме. Каб захаваць бясьпеку, нельга нават пагладжваць свайго сабаку ці ката, хоць лічыцца, што жывёлы каранавірус не пераносяць.
  • Для вас павінен быць вылучаны асобны пакой, ідэальна — і свой ванны пакой, бо кожная паверхня, да якой вы датыкаецеся, можа быць заразнай.
  • У вас не павінна быць наведнікаў, калі вы з кімсьці размаўляеце, той не павінен быць бліжэй, чым 1-2 мэтры ад вас.
  • Не карыстайцеся, у выпадку пільнай патрэбы, мэтро, аўтобусам, тралейбусам, трамваем ці таксі.
  • Калі вы едзеце да лекара ў сваім аўтамабілі з кімсьці са сваякоў, выкарыстоўвайце маску. Тое самае і пра кантактах дома. Калі маскі няма, можа выкарыстаць шалю ці хустку.

Гігіена

  • Калі вы кашляеце ці чыхаеце, трэба прыкрываць рот і нос сурвэткай, пасьля адразу яе выкідаць і мыць рукі з мылам на працягу ня менш чым 20 сэкунд.
  • Можа выкарыстоўваць і дэзынфікуючыя сродкі, але мыла і вада — лепш.
  • Нават калі вы ня кашляеце і не чыхаеце, трэба часта мыць рукі і пазьбягаць дотыкаў да вачэй, носа і рота.

Дызынфэкцыя

  • Ні з кім, у тым ліку з хатнімі жывёламі, не дзяліцеся посудам — талеркамі, шклянкамі, кубкамі, сталовымі прыборамі, а таксама ручнікамі і пасьцельнымі прыналежнасьцямі. Мыйце ўсё гэта пасьля выкарыстаньня.
  • Усе паверхні, да якіх вы датыкаецеся — дзьвярныя ручкі, сталы, тэлефон, клавіятура, тумбы і т. д. трэба праціраць бытавымі мыйнымі сродкамі.
  • Таксама часта працірайце паверхні ў прыбіральні.

Маніторынг

  • Трэба сачыць за сваім станам здароўя. Калі зьяўляюцца сымптомы прастуднага або інфэкцыйнага захворваньня, выклікайце лекара і абавязкова паведаміце яму, што маеце рызыку заражэньня каранавірусам.
  • Вашы блізкія і дзеці могуць хадзіць на працу і ў школу, але іх задачай будзе запасьціся прадуктамі харчаваньня, выпісаць рэцэпты, дбаць пра пільнасьць карантыну і трымаць памяшканьні ў чысьціні.
  • Яны таксама павінны праціраць дзьвярныя ручкі і іншыя паверхні ў сваіх памяшканьнях.
  • Партнэр, іншыя блізкія і дзеці павінны сачыць за станам вашага здароўя і своечасова выклікаць хуткую дапамогу або ўчастковага лекара.
  • Тыя, хто даглядае хворага, павінны насіць маску і гумовыя пальчаткі на руках у тым выпадку, калі яны кантактуюць зь біялягічнымі вадкасьцямі хворага. Пальчаткі трэба неадкладна выкідаць і ніколі не выкарыстоўваць паўторна.
  • Пажылыя члены сям’і і людзі з хранічнымі захворваньнямі рызыкуюць атрымаць сур’ёзныя ўскладненьні, нават памерці, калі заразяцца. Таксама і цяжарныя жанчыны маюць падвышаную рызыку для здароўя. Кантакт з ізаляваным чалавекам павінен быць зьведзены да мінімуму.

Паводле дадзеных Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, у Кітаі ад 70 да 80 працэнтаў выпадкаў перадачы віруса адбываецца ў сям’і. Тамтэйшыя органы ўлады былі вымушаныя стварыць ізалятары з тысячамі ложкаў у спартовых залях і крытых стадыёнах, каб дбаць пра самотных людзей або тых, хто падвяргаў рызыцы заражэньня членаў сваіх сямей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG