Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Наваполацку на выбарах адзінага кандыдата ад апазыцыі перамог Павал Севярынец


Павал Севярынец
Павал Севярынец

Сустаршыня аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец перамог на выбарах адзінага кандыдата ад апазыцыі ў Наваполацку. Галасаваньне прайшло 7 сакавіка ў канфэрэнц-залі гатэлю «Нафтан».

Усяго на сустрэчы прысутнічала каля 70 чалавек. Сьпярша перад прысутнымі выступілі кандыдаты, распавёўшы пра сябе і пра асноўныя свае прапановы. Затым грамадзяне задалі пытаньні прэтэндэнтам. У прыватнасьці, тых, хто сабраўся, хвалявалі пытаньні беспрацоўя, стратных прадпрыемстваў, некаторыя выказвалі засьцярогі з нагоды верагоднай прымусовай беларусізацыі.

Павал Севярынец паабяцаў свабоду малому і сярэдняму бізнэсу, падатковыя льготы, каб яны маглі ствараць дадатковыя працоўныя месцы. «Мы людзі працавітыя, ўмеем і любім працаваць, галоўнае нас не душыць, як гэта было апошнія 26 гадоў», — заявіў палітык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG