Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўстраліі прайшлі залевы. Яны патушылі лясныя пажары, але выклікалі паводкі


Паводка ў горадзе Байран-Бэй у штаце Новы Паўднёвы Ўэльс, 7 лютага 2020
Паводка ў горадзе Байран-Бэй у штаце Новы Паўднёвы Ўэльс, 7 лютага 2020

У Сыднэі і бліжэйшых аўстралійскіх гарадах прайшлі моцныя дажджы. Яны патушылі лясныя пажары, якія працягваліся зь верасьня мінулага году.

Аднак цяпер праз гэтыя залевы ў Аўстраліі пачаліся паводкі, паведамляе CNN. Залевы ў аўстралійскім штаце Новы Паўднёвы Ўэльс прымусілі ўлады пайсьці на эвакуацыю некалькіх гарадоў і закрыцьцё больш чым 50 школ.

Аўстралійскія мэтэаролягі адзначылі, што ў рэгіёне за апошнія 24 гадзіны назіралася больш за 200 мілімэтраў ападкаў. У самым Сыднэі за апошнія чатыры дні выпала 391,6 мілімэтра дажджу — гэта самая вялікая колькасьць ападкаў у горадзе з 1990 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG