У Менску 19 студзеня памёр беларускі музыка Руслан Уладыка, сузаснавальнік гурту «Ляпіс Трубяцкі» і гітарыст гурту Trubetskoy, вядомы пад псэўданімам «Пан».
Пра гэта паведаміў ягоны сябра, музычны прадусар Яўген Калмыкоў.
Руслана Ўладыку зьбілі і абрабавалі 6 чэрвеня 2019 году ў Менску, ён трапіў у рэанімацыю з чэрапна-мазгавой траўмай, знаходзіўся ў штучнай коме.
Руслан Уладыка быў у ліку заснавальнікаў гурту «Ляпіс Трубяцкі» і няспынна выступаў з гуртом да ягонага распаду ў 2014 годзе. Потым пачаў граць у праекце Trubetskoy з Паўлам Булатнікавым і Аляксандрам Старажуком. Яму было 45 гадоў.