Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Толькі ганьбяць краіну». Лукашэнка пра хакеістаў, футбалістаў і спартовых функцыянэраў 


Аляксандар Лукашэнка ў хакейнай форме
Аляксандар Лукашэнка ў хакейнай форме

Калі на Алімпіядзе ў Токіё-2020 ня будзе выніку, спартовыя функцыянэры на сваіх пасадах не затрымаюцца. Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў на Алімпійскім сходзе, паведамляе БелТА.

«Падумайце, перш чым туды ехаць галоўнымі трэнэрамі, дарадцамі, спэцыялістамі, ці варта вам туды ехаць наогул, — заявіў Аляксандар Лукашэнка, які адначасова зьяўлецца кіраўніком Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага алімпійскага камітэту. — Бо калі турыстамі туды зьезьдзіце, лепш назад не вяртайцеся. Гэта я вам кажу як прэзыдэнт краіны, а не кіраўнік грамадзкай арганізацыі. Разумейце мяне, як хочаце».

Гэтаксама Лукашэнка раскрытыкаваў і саміх спартоўцаў, якія, замест таго, каб рабіць свой унёсак у разьвіцьцё беларускага спорту і дапамагаць іншым калегам, толькі «ганьбяць краіну».

«Калі чалавек выходзіць на высокі ўзровень, ён павінен неяк удзельнічаць у далейшым разьвіцьці спорту ў краіне, — адзначыў ён. — Такіх відаў дастаткова. Але футбалісты і хакеісты пакуль толькі грошы атрымліваюць, а краіну ганьбяць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG