Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даручэньне Лукашэнкі па грэчцы пачалі выконваць: гандлёвыя надбаўкі абмяжуюць


Аляксандар Лукашэнка ў сваёй рэзыдэнцыі, 2018 год
Аляксандар Лукашэнка ў сваёй рэзыдэнцыі, 2018 год

Міністэрства гандлю Беларусі паведаміла аб прыняцьці пастановы «Аб рэгуляваньні цэнаў на крупу грэчневую». Сама пастанова пакуль не апублікаваная, але ключавыя лічбы зь яе вядомыя.

Рэгулююцца ня ўласна спажывецкія цэны на грэчку, а гандлёвыя надбаўкі:

  • ня больш за 25% гандлёвай надбаўкі;
  • ня больш за 10% аптовай надбаўкі да цаны вытворцы ці імпартэра;
  • пастанова набывае моц ад 1 лістапада 2019 году і дзейнічае цягам 90 дзён.

Такім чынам Мінгандлю хоча не дапусьціць магчымае завышэньне цэнаў на грэчку.

Пастанова не абмяжоўвае цэны, якія выстаўляюць самі вытворцы або імпатрэры.

Днём раней Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі ўраджай грэчкі сёлета меншы, чым у мінулым годзе, а ў Расеі «грэчкі няма зусім». Ён заўважыў, што калі нічога не рабіць, зь Беларусі «ўся гэтая грэчка выцеча ў Расею, і мы застанемся зь мінімумам грачаных крупаў і высокімі цэнамі».

«Крый божа, гэта адбудзецца па цэнаўтварэньні, — засьцярог ён удзельнікаў сельскагаспадарчай нарады. — Мы дамовіліся».

Урад паабяцаў «трымаць руку на пульсе» цэнаў на грэчку. Пра абмежаваньні на вываз грэчкі ў Расею (ці Ўкраіну, дзе цэны на грэчку таксама пачалі расьці) пакуль не паведамлялася.

У Беларусі ў 2010–11 гадах здарыўся «грэчневы крызіс»: празь сьпякотнае надвор’е і неўраджай цэны падскочылі ў некалькі разоў літаральна за тыдзень, а за цэлы год вырасьлі ў пяць разоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG