Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд чыноўніку Менгарвыканкаму Дамарацкаму зьмякчылі амаль удвая


Андрэй Дамарацкі, архіўнае фота
Андрэй Дамарацкі, архіўнае фота

Чыноўніку, асуджанаму на 12 гадоў калёніі, зьмякчылі прысуд.

Менскі гарадзкі суд 25 кастрычніка разгледзеў апэляцыйную скаргу былога намесьніка кіраўніка Менгарвыканкаму Андрэя Дамарацкага.

У выніку разгляду скаргі суд пастанавіў зьменшыць пакараньне Дамарацкаму з 12 да 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі маемасьці. Таксама Дамарацкі мае выплаціць штраф у памеры 76,5 тысячы беларускіх рублёў (3 тысячы базавых велічынь).

Першае паседжаньне адбылося 11 кастрычніка. «У сувязі з новаадкрытымі акалічнасьцямі» працяг разгляду апэляцыйнай скаргі прызначылі на 25-га.

На разгляд скаргі ў Менскі гарадзкі суд Андрэя Дамарацкага не даставілі, хоць на гэтым настойваў адвакат Дзьмітры Гарачка. Асуджаны склаў тэкст сваёй апэляцыі самастойна, яна заняла 51 старонку. 11 кастрычніка ў судовай залі яе чыталі каля 4 гадзін запар.

5 ліпеня суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў Андрэя Дамарацкага вінаватым ва злоўжываньні ўладай і атрыманьні хабару і асудзіў да 12 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG