Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Symbal.by не дазволілі разьмясьціць рэкляму з «Пагоняй». Што адказалі зь Менгарвыканкаму


Рэклямны макет Symbal.by
Рэклямны макет Symbal.by

Дырэктар крамы Symbal.by Павал Белавус апублікаваў у сваім фэйсбуку адказ Менгарвыканкаму наконт разьмяшчэньня ў мэтро рэклямы, на якой было фота дзяўчыны ў цішотцы з «Пагоняй».

Што адбылося?

Крама Symbal.by хацела разьмясьціць у менскім мэтро сваю рэкляму, на якой было фота дзяўчыны ў цішотцы з «Пагоняй». У мэтрапалітэне рэклямнай агенцыі «Мэдыя Альянс», зь якой супрацоўнічае Symbal.by, сказалі, што не гатовыя браць на сябе адказнасьць і накіравалі Менгарвыканкам. Пытаньне перанакіроўвалі з аддзела ў аддзел, у выніку «Мэдыя Альянсу» адказалі пасьля звароту да старшыні Менгарвыканкаму Анатоля Сівака.

Што адказалі ў Менгарвыканкаме?

У адказе намесьніцы старшыні Сівака Ганны Мацельскай сьцьвярджаецца, што ў кампэтэнцыю Менгарвыканкаму не ўваходзіць прававая ацэнка і кваліфікацыя дзеяньняў субʼектаў гаспадараньня, бо гэтым займаецца суд.

Пры гэтым адзначылі, што

  • У рэкляме забаронена выкарыстоўваць эмблемы і сымболіку, асобамі, якія ня маюць права на іх выкарыстаньне;
  • Герб «Пагоня» уключаны ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей.

На думку Белавуса, гарадзкія ўлады зрабілі адпіску, бо мэтрапалітэн перастрахоўваўся і ня вешаў рэкляму. Кіраўнік Symbal.by плянуе ўзьняць гэтае пытаньне на сустрэчы з новым галоўным ідэолягам Беларусі Андрэем Кунцэвічам.


Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG