Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь ліпеня 2018 году цэны ў Беларусі вырасьлі на 6%


Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, спажывецкія цэны ў ліпені 2019 году ў параўнаньні з чэрвенем вырасьлі на 0,2%, а ў параўнаньні са сьнежнем 2018 году — на 3,1%.

Цэны на харчовыя тавары ў ліпені ў параўнаньні з чэрвенем вырасьлі на 0,1% (са сьнежня 2018 году павялічыліся на 2,9%), на нехарчовыя — зьнізіліся на 0,1% (са сьнежня вырасьлі на 2,2%), на паслугі — вырасьлі на 0,7% (са сьнежня — на 4,8%).

У параўнаньні зь ліпенем мінулага году спажывецкія цэны вырасьлі на 6%.

Міністэрства працы ня будзе індэксаваць заробкі беларусаў за студзень, бо інфляцыя не перавысіла 5%.

У 2018 годзе інфляцыя ў Беларусі склала 5,6%. Згодна з афіцыйным прагнозам Нацбанку, у 2019 годзе інфляцыя не перавысіць 5%, а паводле ацэнак Эўразійскага банку разьвіцьця — складзе 5,7%.

У Міністэрстве гандлю Беларусі 10 жніўня адзначылі, што рост цэнаў апераджае рост даходаў насельніцтва: цэны на спажывецкія тавары растуць на 5,5–6,2% у гадавым вымярэньні. Пакуль інфляцыя «ў межах прагназаванай траекторыі», але міністэрства бачыць пагрозу: некаторыя тавары даражэюць на 9–11%, калі рэальныя заробкі растуць на 7,6%, а рэальныя даходы — на 7,2%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG