Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць фонду Навальнага распачалі справу аб адмываньні грошай


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Сьледчы камітэт Расеі ўзбудзіў крымінальную справу супраць Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага «аб учыненьні фінансавых апэрацый з грашовымі сродкамі, заведама набытымі іншымі асобамі злачынным шляхам».

Як паведамляецца на сайце ведамства, справа распачата па матэрыялах, якія паступілі ў МУС Расеі, згодна зь якімі ў ФБК легалізавалі каля мільярда рублёў (больш за 15 млн даляраў).

Па дадзеных сьледзтва, «са студзеня 2016 па сьнежань 2018 года асобы, якія маюць дачыненьне да дзейнасьці некамэрцыйнай арганізацыі „Фонд барацьбы з карупцыяй“, у тым ліку супрацоўнікаў фонду, атрымалі буйную суму грошай у рублях і замежнай валюце, якую „трэція асобы“ унесьлі праз банкаматы Cash -in і Recycling у Маскве на разьліковыя рахункі некалькіх банкаў».

Па артыкуле «легалізацыя або адмываньне грашовых сродкаў, набытых асобай у выніку ўчыненьня ім злачынства» фігурантам крымінальнай справы пагражае да сямі гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG